Меркаванні2525

«Апазіцыйныя актывісты бароняць ні больш ні менш — тэрарыстаў»

Як дзяржаўныя СМІ асвятляюць пачатак працэсу па справе выбуху ў метро.

Цэнтральныя афіцыйныя СМІ падрыхтавалі рэпартажы з першага дня працэсу па справе выбуху ў метро. Большасць з іх падрабязна апісвае падзеі ў судзе. Праўда, некаторыя з іх не ўтрымаліся ад спакусы прывязаць да справы апазіцыю ды «не заўважыць» на судзе пэўныя істотныя моманты.

«Гэты факт (прызнанне Канавалавым сваёй віны ў здзяйсненні выбуху ў метро — nn.by) напэўна прымусіў разгубіцца некаторых экспертаў, якія шмат гаварылі, што за тэрактам стаяць беларускія спецслужбы. Сярод іх, напрыклад, нехта Уладзімір Барадач. Праўда, пасля сённяшніх прызнанняў абвінавачаных атрымалася, што апазіцыйныя актывісты бароняць ні больш ні менш — тэрарыстаў, жадаючы зрабіць іх ахвярамі рэжыму», — рапартаваў ва ўчорашнім выпуску навінаў карэспандэнт Першага нацыянальнага. Варта адзначыць, што за публікацыю каментара былога палкоўніка спецназа Барадача «Наша Ніва» атрымала ў красавіку папярэджанне ад пракуратуры.

Газета «Советская Белоруссія» пералічыла амаль усе хадайніцтвы, заяўленыя пацярпелымі ў выніку тэракту: і забарону на здымкі абвінавачаных, і просьбу запрасіць у якасці сведкі супрацоўніка агенцтва нерухомасці, праз якое абвінавачаны Канавалаў зняў кватэру. А вось пра хадайніцтва прыпыніць працэс да адмены смяротнага пакарання — ні слова. Не згадалі пра яго і ўрадавыя «Звязда» і «Рэспубліка», а таксама агенцтва БелТА, якое ладзіць з Дома правасуддзя анлайн-рэпартаж. А вось «Народная газета» напісала пра гэта, адзначыўшы, што хадайніцтва было адхіленае, бо пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.

Нагадаем, што працэс пра справе тэракту ў метро пачаўся 15 верасня 2011 г. Працяг паседжання 19 верасня, у панядзелак. Пачатак аб 11-й.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай22

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў3

Рыбакоў распавёў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

Людзі, што забілі 15 чалавек на пляжы ў Сіднеі падчас Ханукі, — гэта бацька і сын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай22

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць