Усяго патроху22

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня склала 9 млн. 468 тыс. чалавек

паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня жыхароў краіны стала менш на 13,2 тыс. чалавек.
Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 20 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 6 тыс. 817 чалавек (у студзені-жніўні ў Беларусь прыбылі 11 тыс. 203 чалавекі, выбылі 4 тыс. 386).

Колькасць жыхароў за восем месяцаў павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня да 1 млн. 867,4 тыс. чалавек на 1 верасня. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-жнівень зменшылася. У выніку на 1 верасня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 432,3 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 409,8 тыс., у Брэсцкай 1 млн. 394,2 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 216,6 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 83,6 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 64,1 тыс. чалавек.

У Беларусі ў студзені-жніўні нарадзілася 71 тыс. 276 немаўлят
— на 469 дзяцей менш у параўнанні са студзенем-жніўнем 2010 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за восем месяцаў у цэлым па рэспубліцы склаў 11,3 на 1 тыс. жыхароў (за аналагічны перыяд мінулага года было таксама 11,3 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык традыцыйна ў Брэсцкай вобласці (12,4 праміле), самы нізкі — у Віцебскай вобласці (9,9 праміле).

За студзень-жнівень памерлі 91 тыс. 286 чалавек
 — на 238 менш у параўнанні са студзенем-жніўнем 2010 года. Агульны каэфіцыент смяротнасці за восем месяцаў па рэспубліцы складаў 14,5 на 1 тыс. насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў таксама 14,5). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у бягучым годзе ў Віцебскай вобласці (16,5), самы нізкі — у Мінску (9,8).

Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася ў Беларусі з 4,0 на 1 тыс. народжаных у студзені-жніўні 2010 года да 3,8 праміле ў студзені-жніўні 2011 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране59

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць