Грамадства11

У Гомелі прайшла акцыя маўклівага пратэсту: трое затрыманых

У Гомелі 5 кастрычніка прыкладна ў 20.30 былі затрыманы тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту.

Нягледзячы на перапынак у акцыях, аб’яўлены арганізатарамі, у Гомелі кожную сераду ў 19.00 на пляцоўцы каля цырка працягвалі збірацца актыўныя маладыя людзі, 10–15 чалавек. «Сёння мы сабраліся каля фантана, і да нас была пільная ўвага з боку міліцыі. Потым падышлі нейкія асацыяльныя асобы і спрабавалі справакаваць на бойку. Мы пайшлі, — паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Дзмітрый Карашкоў. — Мы пайшлі ў кафэ „Бістро“ на вуліцы Рагачоўскай, за намі сачылі невядомыя ў цывільным і міліцыя. Калі маладыя людзі выйшлі з кафэ на вуліцу, іх затрымалі і павезлі ў міліцэйскім аўтамабілі „УАЗ“. Мы змаглі ўцячы».

Паводле слоў Карашкова, затрыманы Ілья Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка.

Міронаў паведаміў, што іх вязуць у наркадыспансер на агляд. «Так, мы выпілі па пары бакалаў піва, таму не выключаю, што нас абвінавацяць у дробным хуліганстве, нецэнзурнай лаянцы ці яшчэ ў чымсьці. За намі сачылі і пры першай магчымасці схапілі», — сказаў актывіст.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай75

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай75

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць