Літаратура1212

Анатоль Івашчанка. маЛітва

...у Вільні не рохкаюць свінні, за Мінскас мы ставім мінус...

маЛітва

Калі ўдача цябе пакіне,
і жана дарагая, і дочкі,
за гарой застанецца Вільня,
за гарою прачнешся аднойчы…
Таццяна Сапач


за вокнамі мулкі вечар
і стома сядае на плечы
і снежаньская халадэча
і ў сэрцы зеўрыць пустэча
далонь на касцельных парэнчах
пад лаваю нечыя рэчы
і чысты позірк хлапечы
і свечы
свечы трапечуць

ля гэтых старэнькіх парэнчаў
ты раптам ціха укленчыш
у сэрцы зіма й халадэча
вусны бязгучна енчаць

«О, Літва, — мая малітва,
О, Вільня, — мая багіня,
О, Вільня, — мая вайна…
Тут кажуць Вільнюс і Мінскас,
тут Вітаўтас і Гедымінас
і ў барасах танны гінэс
Ты, Вільня, — мая віна?»

(зрабіўшы па барасах шпацыр
у свеце інакшым убачыў
усё і крыху перайначыў
паэт свайго верша фінал)

о, Вільня, — мая багіня
ты, Рыга, — мая вярыга,
Заслаўе — маё зласлоўе
Стакгольм — мой адвечны боль

Гародня глядзіць гаротна
у Вільні не рохкаюць свінні
за Мінскас мы ставім мінус
паўзе пакрысе мяжа
у Мінску мая прапіска
у Менску — мая душа

Каментары12

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

Вайна ў Іране пагражае апошнім азіяцкім гепардам — навукоўцаў вінавацяць у шпіянажы1

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў6

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА5

Беларус паехаў ваяваць за Расію з нашыўкай «Віцебск» ФОТАФАКТ9

У Харкаве суд працягнуў утрыманне пад вартай беларускага добраахвотніка Жэрара. Ён патлумачыў, адкуль у яго былі 1,4 мільёна еўра4

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць