Тэатр11

Пастаноўкі «Не мой» і «Набука» сталі прызнаныя найлепшымі

Такое рашэнне прыняла Беларуская тэатральная акадэмія.

Лепшымі спектаклямі першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі прызнаныя «Не мой» Алеся Адамовіча ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і опера «Набука» Джузепе Вердзі ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Такое рашэнне прыняла Беларуская тэатральная акадэмія — ганаровае журы прэміі, у склад якога ўвайшлі 112 дзеячаў культуры.

Урачыстая цырымонія закрыцця тэатральнай прэміі, якая прайшла 10 кастрычніка ў оперным тэатры, пачалася з шэсця удзельнікаў і гасцей гэтага культурнага праекта па чырвонай дарожцы. Аднак імёны лаўрэатаў прэміі гледачы даведаліся на гадзіну пазней задуманага — доўгі час заняў падлік галасоў журы, якое вызначала пераможцаў у сямі намінацыях.

За ўзнагароды дэбютнай тэатральнай прэміі спаборнічалі 12 спектакляў-намінантаў: «Набука» (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета), «Не мой» (НАТ імя Я. Купалы), «Сонечка» (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), «Квартэт " (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), «Эсфір» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага), «Аршын мал алан» (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр), «Драй швэстэрн» (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек), «Сабака на сене» (Драматычны тэатр Беларускай Арміі), «Магічнае люстра пана Твардоўскага» (Гродзенскі абласны тэатр лялек), «Хросная маці» (Гомельскі абласны драматычны тэатр), «№ 13» (Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»), «Тарэлкін» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр).

Такім чынам, лепшай сучаснай беларускай пастаноўкай стаў спектакль «Не мой». У намінацыі «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» ўзнагароду атрымаў Барыс Герлаван («Не мой»), «Лепшае музычнае афармленне спектакля» — Алег Хадоска («Не мой»).

Святлана Анікей за вобраз Паліны ў гэтым спектаклі атрымала прыз за лепшую жаночую ролю. Пераможцам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» стаў Павел Харланчук-Южакоў, які сыграў Джорджа Пігдэна ў спектаклі «№ 13» паводле Рэя Куні.

Нарэшце, лепшай рэжысёрскай работай была названая праца галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксея Ляляўскага за пастаноўку «Драй швестэрн» паводле Антона Чэхава.

Міністр культуры Беларусі Павел Латушка на закрыцці прэміі адзначыў, што «мінулы тыдзень быў унікальнай магчымасцю, каб паглядзець на нашыя вытокі і на сучасны стан нашага тэатральнага мастацтва».

«Мы можам сказаць, што наш тэатр высокапрафесійны, сучасны, запатрабаваны, — адзначыў міністр. — І сёння мы сабраліся тут дзеля таго, каб паглядзець адзін аднаму ў вочы і яшчэ раз сказаць добрыя ды цёплыя словы ўсім тым, хто працуе для тэатральнага мастацтва нашай краіны».

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць