Грамадства99

Бацька Статкевіча: «Мікола схуднелы, змучаны, але ні на што не скардзіцца»

Статкевіч-старэйшы расказаў пра спатканне з сынам, якое адбылоя 13 кастрычніка.

«Я цяпер пачаў вельмі кепска чуць, таму чуў толькі палову ўсяго, што казаў мне Коля, — кажа Віктар Паўлавіч. — Праўда, я пра гэта яму ўжо не казаў — не хацеў расстройваць… Мы так увесь час і размаўлялі: ён не хацеў расстройваць мяне, а я — яго».

Па словах Віктара Статкевіча, іх спатканне з сынам доўжылася каля дзвух гадзінаў. Размаўлялі седзячы, праз шкляную перагародку.

«Адразу кінулася ў вочы: Коля такі змучаны, худы — цяжка на яго глядзець, — прыгадвае Віктар Паўлавіч. — Але я ўжо моцна не здзіўляўся, бо ведаю, у чыіх ён руках. Толькі пасля, як вярнуўся дадому, усю ноч плакаў… Ды я ўжо столькі выліў тых слёз, што ўсім маім крыўдзіцелям хабіла б, каб патапіцца».

Віктар Паўлавіч вельмі чакаў спаткання з сынам, бо апошнімі месяцамі зусім не атрымліваў ад яго лістоў. «Коля прызнаўся мне, чаму ён не піша, — распавядае Статкевіч-старэйшы. — Калі ён напіша што не так, і там гэта прачытаюць, праз яго аднаго караюць усіх. А вы разумеце, якая гэта невыносная атмасфера…»

Пры спатканні з бацькам Мікола Статкевіч таксама надта ні на што не скардзіўся, асцерагаўся, каб толькі лішне не растрывожыць старога. Усміхаўся нават тады, як паказваў пашкоджаную нядаўна на лесапільні, і сёння прыпухлую руку.

«Іхны доктар выпісаў майму сыну даведку, дзе спачатку напісаў, каб Колю выключылі нагрузкі на левую руку, а пасля прыпісаў, што ён… працаздольны, — распавядае Віктар Паўлавіч. — Я не ўяўляю, як ён адной рукою пілуе тыя дошкі... Як увогуле можа працаваць на лесапільні чалавек з незалечанай паламанай рукою і рабрынаю?.. І як гэта мог дазволіць чалавек, які даваў клятву Гіпакрата?! Гэта ж злачынства!»

Сёння Статкевіч-старэйшы не спадзяецца ані на хуткае наступнае спатканне з сынам, ані на яго датэрміновае вызваленне: «Можа Колю і выпусцілі б раней, каб ён напісаў просьбу аб памілаванні, але ён не зробіць гэтага ніколі, бо ніколі не прызнае сябе злачынцам. Цяпер мне хацелася б хаця зрэдку бачыць яго. Проста каб ведаць, што мой сын жывы».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову2

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве29

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову2

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць