Грамадства11

Нязломнага анархіста Васьковіча этапавалі з Магілёва ў «крытку»

Пакуль невядома, куды.

Актывіста незарэгістраванай БХД Яўгена Васьковіча этапавалі з Магілёўскай папраўчай калоніі № 15. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў адміністрацыі калоніі, але не паведамілі, куды менавіта.

Пра перавод сына не ведае пакуль яго маці Рушання Іванаўна. У апошнім ліьце Яўген паведамляў ёй, што яго пераводзяць у памяшканне камернага тыпу. Як заявіла супрацоўніца калоніі, маці арыштанта паведамяць пра новае месца адбыцця пакарання сына цягам трох сутак пасля яго прыбыцьця туды.

У папраўчай калоніі № 15 Яўгена Васьковіча не раз змяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэнне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады турэмшчыкаў.

Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 года. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» настойвае на прызнанні Яўгена Васьковіча палітвязнем, аднак асуджае ўчынак, за які яго пакаралі. Паводле партыйцаў, актывіст адседзеў даволі за ўчыненае. Вырак Васьковічу называецца палітычна матываваным.

Каментары1

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць