Грамадства1717

Лукашэнка: У беларускай літаратуры не павінна быць цэнзуры і забароненых тэм

Лукашэнка зноў падзяліў пісьменнікаў на чэсных і нячэсных, свядомых і несвядомых, назваў адшчапенцамі.

«У сучаснай беларускай літаратуры не павінна быць цэнзуры або забароненых тэм, акрамя, зразумела, антыгуманных і амаральных», — заявіў А. Лукашэнка ў аўторак у Мінску, у ходзе сустрэчы з членамі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

«Я папрасіў бы вас смела падымаць у сваіх кнігах сацыяльныя, светапоглядныя і маральныя праблемы сучаснасці. Але не апускацца да вульгарнасці ачарніцельства і пошласці»,
 — звярнуўся ён да членаў аб’яднання.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што «сёння беларускія літаратары, асабліва маладыя,

нярэдка следуюць далёка не лепшым узорам масавай культуры, замест таго, каб вучыцца ў класікаў і браць сюжэты з жыцця».

На погляд Лукашэнкі,

«найноўшая гісторыя Айчыны павінна стаць прадметам сур’ёзнага творчага аналізу,
патрэбныя яркія, таленавітыя кнігі пра цяперашняй Беларусі і жыцця нашых землякоў».

Лукашэнка нагадаў, што

«ліхія 90-я прынеслі ў літаратурнае асяроддзе заняпад і хаос, у тыя гады „Саюз беларускiх пiсьменнiкау“ заграз у нацыяналізме і палітычных інтрыгах».

«Да гэтага часу так званыя „свядомыя пiсьменнiкi“, размянялі талент на замежныя гранты,

у сваіх опусах паліваюць брудам нашу краіну, абражаюць уласны народ і падбухторваюць моладзь да бессэнсоўных бунтаў»,
 — канстатаваў А. Лукашэнка.
«Аддаваць культуру на ганьбаванне адшчапенцам было нельга.

Таму 6 гадоў таму мы падтрымалі ініцыятыву стварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі, для аб’яднання здаровых творчых сіл, і з гэтай задачай ваш Саюз, увогуле, справіўся», — працягнуў ён. [з 1990 па 1998 г. саюзам кіраваў Васіль Зуёнак, у 1998--2001 Някляеў, у 2001-2002 гг. Вольга Іпатава, з 2002 г. -- Алесь Пашкевіч -- НН].

Лукашэнка падкрэсліў, што перад пісьменнікамі стаіць задача — адрадзіць былую славу беларускай літаратуры і падняць яе на новы мастацкі ўзровень. Ён падкрэсліў, што «дзяржава імкнецца стварыць усе ўмовы для вашай працы».

«У адказ мы чакаем толькі аднаго — яркіх, таленавітых твораў».

Разам з тым, ён са шкадаваннем адзначыў, што «пакуль запатрабаванасць вашых твораў застаецца сур’ёзнай праблемай».

Ён даручыў Міністэрству інфармацыі «навесці парадак у ганарарнай палітыцы,
каб пісьменнікам не прыходзілася па 5–7 гадоў чакаць атрымання заробленых грошай».

У той жа час ён папярэдзіў, што «рост накладаў і павелічэнне ганарараў адбудуцца толькі ў тым выпадку, калі вашы кнігі цікавыя і патрэбныя людзям».

А. Лукашэнка таксама лічыць, што міністэрству культуры і беларускім тэлерадыёкампаніям неабходна «падумаць аб адраджэнні практыкі экранізацыі твораў нашых пісьменнікаў».

Пры гэтым эфектыўным сродкам далучэння маладога пакалення да літаратуры, на погляд яго, магло б стаць стварэнне беларускіх аўдыёкніг.

Ён таксама не выключыў, што мэтазгодна аднавіць практыку напісання п’ес па дзяржзамове.
Акрамя таго, працягнуў А. Лукашэнка,
неабходна перагледзець школьныя праграмы, з тым, каб «выключыць другарадных аўтараў і надаваць больш часу на сапраўды вялікія творы».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве29

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць