Эканоміка44

Даляр адпускаюць у кіраванае плаванне

Нацбанк агучыў стратэгію ўладаў на фінансавым рынку на 2012 год.

У наступным годзе Нацыянальны банк плануе абмежавацца мінімальным умяшаннем у фарміраванне курсу беларускага рубля. Гэта прадугледжана праектам Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год, тэкстам якога валодае БелаПАН.

«Абменны курс беларускага рубля будзе фармавацца пры мінімальным непасрэдным удзеле Нацыянальнага банка зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты пад уздзеяннем фундаментальных макраэканамічных фактараў.

Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца Нацбанкам у абмежаваным аб’ёме ў мэтах стрымлівання рэзкіх ваганняў рублёвай кошту кошыка замежных валют»,
 — гаворыцца ў праекце дакумента.

Палітыка галоўнага банка краіны ў галіне абменнага курсу будзе накіравана на 

«павышэнне яго гнуткасці для дасягнення і захавання ўнутранай і знешняй збалансаванасці эканомікі».

Нацбанк захавае ў якасці аперацыйнага арыенціру рублёвы кошт кошыка замежных валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) і пяройдзе да выкарыстання рэжыму абменнага курсу «кіраванае плаванне».

Зніжэнне інфляцыі названа ў праекце Асноўных напрамкаў першачарговай эканамічнай задачай у 2012 годзе,

на рашэнне якой будуць арыентаваныя інструменты грашова-крэдытнай палітыкі. Прадугледжана зніжэнне інфляцыі, вымеранай індэксам спажывецкіх цэн (снежань да снежня), да 19%.

Прыярытэтам працэнтнай палітыкі стане дасягненне станоўчага ўзроўню (у рэальным выражэнні) працэнтных ставак у эканоміцы як важнай умовы для забеспячэння цэнавай стабільнасці і захаванасці зберажэнняў.

Як адзначаецца ў праекце дакумента, дынаміка стаўкі рэфінансавання на працягу 2012 года будзе шмат у чым залежаць ад макраэканамічных працэсаў, у тым ліку развіцця сітуацыі ў знешнеэканамічнай сферы і на грашова-крэдытным рынку. Стаўка рэфінансавання будзе падтрымлівацца на ўзроўні, які будзе спрыяць запаволенню інфляцыі да 19%.

У ліку важных умоў дасягненні цэнавай стабільнасці названыя:

заканадаўчае замацаванне забароны на ажыццяўленне Нацбанкам непрофільнае дзейнасці і эмісійнага крэдытавання дзяржаўных праектаў;

забеспячэнне бездэфіцытнага бюджэту нароўні з абмежаваннем крэдытавання дзяржпраграм урадам за кошт расходавання сваіх дэпазітаў у Нацбанку ў 2012 годзе аб’ёмам не больш за 7 трлн рублёў;

фінансаванне дзяржпраграм галоўным чынам праз створаны Банк развіцця, прыцягненне банкаў да крэдытавання такіх праграм выключна на конкурснай аснове пры наяўнасці ў іх рэальных, адэкватных па тэрмінах рэсурсных крыніц; забеспячэнне збалансаванасці плацежнага балансу, у тым ліку за кошт дасягнення ў 2012 годзе дадатнага сальда замежнага гандлю ўзроўню не менш за 3,5% ВУП і прыцягнення ў эканоміку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры не менш 3,7 млрд даляраў ЗША.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць