Грамадства66

Мілінкевіч: Эўропа наіўная, калі яна верыць заявам Лукашэнкі

Лідэр беларускай апазыцыі знаходзіцца зь візытам у Нямеччыне.

Сёння на паседжанні Камітэта міжнародных справаў Бундэстага лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч выступіў з крытыкай еўрапейскай палітыкі, скіраванай на аднаўленне кантактаў з дыктатурай Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што палітыка палітычнай ізаляцыі рэжыма з боку Еўропы не паспрыяла дэмакратызацыі Беларусі і не мела карысці для беларускага народу. Палітык падкрэсліў, што быў і застаецца прыхільнікам дыялогу аб’яднанай Еўропы з Беларуссю, але толькі пры абавязковай ўмове — выканання рэжымам шэрагу крокаў на збліжэнне, першымі з якіх павінны стаць вызваленне ўсіх палітзняволеных на чале з Аляксандрам Казуліным і свабода прэсы.

‑ Вера часткі еўрапейскіх палітыкаў у тое, што Еўропа можа паразумецца з Лукашэнкам і дзякуючы гэтаму дамагчыся дэмакратычных зменаў у Беларусі ёсць наіўным і небяспечным меркаваннем. Усе кантакты з Еўропай Лукашенка будзе выкарыстоўваць толькі і выключна ў інтарэсах захавання рэжыму асабістай улады. Як паказвае практыка, з Лукашэнкам нельга размаўляць без акрэслівання ясных умоваў дыялогу. Палітыка Еўропы павінна быць які ніколі цвёрдай — дыялог толькі ўзамен за выкананне ўмоваў, але ніяк не наадварот, — адзначыў па выніках паседжання Камітэта міжнародных справаў Бундэстага лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

Сёння ж адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дарадцамі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркэль. Былі абмеркаваныя праблемы энергетычнай бяспекі ў святле нафтагазавага канфлікта Беларусі і Расіі, хада будучых сацыяльна‑эканамічных рэформаў, падтрымка Беларусі ў пераходны перыяд.

Увечары адбудуцца перамовы Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніцтвам Хрысціянска‑дэмакратычнага саюзу, кіруючай партый Нямеччыны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць