Меркаванні22

Беларуская глыбіня. Пад сэрцам Еўропы

Піша Павел Севярынец.

    Жанчына, калі раджае,
    Трывае пакуты,
    Бо прыйшоў час яе.
    Яна 16:21

Беларусі блага.

Нічога новага: агульная млявасць і абыякавасць да жыцця. Нейкі незразумелы цяжар. Трывожна. Усё раздражняе. Ванітуе ад усяго, што творыцца вакол.

Часам такія прыкметы ўласцівыя і ўпадку духу, і цяжарнасці.

Гэтая жанчына, пра якую мне хочацца расказаць, не хоча называць свайго імя. Чэшка, хрысціянка, яна спадзяецца наведаць Беларусь — еўрапейцам, каб атрымаць беларускую візу, трэба рабіць дабро ўпотай.

Яе царква моліцца за беларускіх палітвязняў і збірае адмысловыя набажэнствы ў знакамітай пражскай капліцы, дзе калісьці прапаведаваў правадыр Рэфармацыі Ян Гус; яе сябры складаюць лісты і звароты ў чэшскія, беларускія і міжнародныя ўстановы; яе знаёмыя дасылаюць сюды сотні паштовак — і яна сама, вывучыўшы мову, вымагае ад беларусаў, што прыязджаюць туды, каб размаўлялі па-беларуску.

У апошнім лісце яна згадвае, што беларускіх палітвязняў пачалі адпускаць праз 9 месяцаў пасля Плошчы — і нараджае верш:

    Гэта павінен быў быць вялікі і слаўны
    перадкалядны вечар.
    Вечар радасці, весялосці і танцаў.
    Вечар, напоўнены любоўю,
    прабачэннем і прымірэннем.
    Вечар новых пачынанняў,
    пра які ніколі не забудзешся.

    Замест гэтага прыйшоў жах…
    Гвалт і боль, слёзы і страх.
    Нянавісць і замяшанне, бясконцы жах.
    У гэты слаўны перадкалядны вечар
    цябе згвалцілі…
    У гэты слаўны перадкалядны вечар
    ты таемна зачала…

    Месяцы балючай цяжарнасці,
    Збіты, затаптаны ў зямлю гонар.
    Пастаянны страх і бясконцыя слёзы.
    Пытанні без адказаў і нявызначаная
    будучыня.
    Усюды вакол жах! Але…

    Але недзе ўнутры цябе нешта расце.
    Плод, зачаты гвалтам, расце і мацнее.
    Незвычайна вялікі, незвычайна моцны.
    Там, недзе ўнутры цябе,
    пачынае ажываць надзея,
    Што ўзыдзе святло ў цемры.

    Дзевяць месяцаў цяжарнасці
    споўнілася.
    Час нараджэння. Час праўды.
    Згвалтаваная краіна нараджае
    сыноў і дачок.
    Моцныя, гордыя, магутныя,
    Нязломныя, рашучыя, цвёрдыя
    Выходзяць з чэрава
    згвалтаванай маці — Беларусі.

Госпад падымае жанчыну з іншага, далёкага народа, каб сказаць нешта беларусам па-беларуску, каб маліцца і перажываць мацней, чым за сваё.

Чуецца голас той самай Еўропы, да якой Беларусь належала тысячу гадоў.

Беларусь, пад самым сэрцам Еўропы, цяжарная. І ў гэтым месцы ўжо мігцяць, мігцяць дванаццаць залатых зорачак на сінім еўрапейскім тле — хто не ведае даўні хрысціянскі сімвал, знак Дзевы Марыі.

Што можа даць Беларусі сённяшняя Еўропа? Прыславутыя 9 мільярдаў? Або дзейсную любоў, дзвюхтысячагадовую веру, маральную цвердзь?

Што ж тады можа даць Еўропе Беларусь?

Беларусачку, якая аддала сябе Еўропе, завуць Юля Фралова. Усё часцей у Нямеччыне ці Польшчы, у Беларусі яна бывае наездамі. Але менавіта яна — душа штодзённых малітваў за палітвязняў ля Чырвонага Касцёла. З пачатку года штовечар а 20-й вернікі розных канфесіяў збіраюцца ля помніка, дзе арханёл Міхаіл, падобны да беларускага крылатага гусара, паражае змея, выкладваюць на прыступкі партрэты палітвязняў, ставяць знічкі і пачынаюць — малітвай з верша маладафронтаўца Алеся Кіркевіча: «Уратуй, Божа, бо Ты можаш!»

Юля — каталіцкая місіянерка. Сябра супольнасці «Каштоўная перліна», яна евангелізуе ў нямецкай глыбінцы, на вуліцах польскіх гарадоў і нават у Туркменістане. Але галоўным чынам беларусачка Юля расказвае пра Хрыста забыўлівым еўрапейцам. Рым, Кёльн, Прага, Фрайбург, Лісабон, Варшава, Мальта, Кракаў, Барселона, Фаціма — пералічваеш гарады, якія наведвае Юля, і пераліваецца, агукаецца рэхамі мелодыя еўрапейскай гісторыі, Адраджэння і Рэфармацыі, святая імша і касцёльныя харалы.

Юля — еўрапейская шляхцянка да глыбіні душы. Апроч роднай беларускай і расейскай, ведае польскую, ангельскую, нямецкую і італьянскую, бясконца вучыцца, вочна і завочна, псіхалогіі ды тэалогіі, і сядае есці толькі пасля малітвы, прычым не адно з відэльцам у левай руцэ, але і з нажом у правай.

Ад часоў снежаньскай Плошчы адзінай масавай акцыяй на Незалежнасці і быў зладжаны Юляй восеньскі канцэрт «Беларусь для Хрыста» з прыступак касцёла. Калі перад сотнямі гледачоў на пляцы залунаў белы сцяг з чырвоным надпісам «Бог ёсць любоў», загучала малітва па-беларуску і на заклік з мікрафона «На Беларусі Бог…» люд хорам азваўся «Жыве!!!» — прысутныя Яўсееў і Грышчанка не ведалі, што рабіць. «Кто разрэшыл?!»

І сапраўды: ну хто ёй дазволіў?

У тым жа месцы, дзе была стлумленая, разагнаная, запырсканая крывёю па снезе Плошча 2010-га — зноў жыве Беларусь.

Няхай цяжка. Цёмна. Халодна. Няхай надыходзіць доўгая зіма. Але менавіта ў гэтай халоднай і змрочнай глыбіні ўгадваецца зорка: хутка Раство. На ўскрайку свету, у загоне для быдла, ніяк інакш, у цярпеннях і болях — нараджаецца Бог.

Беларуская глыбіня. Удых.

Беларуская глыбіня. Сем сыноў Ёва

Глядзі яшчэ: Беларуская глыбіня. Частка І

Беларуская глыбіня. Каменда

Беларуская глыбіня. Ластаўкі ў стрэсе

Беларуская глыбіня. Пераўтварэнне Госпада

Каментары2

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →