Усяго патроху55

Скульптуру Айбаліта ў Віцебску выставілі толькі на адзін дзень

Сапраўднае ўсталяванне плануецца толькі праз паўгода.

Доктара Айбаліта каля Віцебскай ветэрынарнай акадэміі ўсталявалі 5 лістапада. Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося ўрачыста. Праўда, людзі падчас адкрыцця былі здзіўленыя: навошта каля добрага доктара паклалі жалобныя вянкі? Стужачак са спачуваннямі не было, але ўсё ж такі… Як высветлілася, жалоба была дарэчнай — увечары Айбаліт знік.

Грамадскасць занепакоілася: мо, скралі бронзавага Айбаліта «бізнесмены», ахвочыя да каляровых металаў? Але ўсё насамрэч аказалася проста: Айбаліт недароблены. У акадэміі вырашылі адкрыць кампазіцыю, бо святкавалі дні гэтай навучальнай установы, было шмат гасцей, у тым ліку і замежных — з Расіі, Казахстану. Кіраўніцтва ВНУ дужа хацела паказаць ім Айбаліта. А калі госці з’ехалі, то і добрага доктара прыбралі на склад. Кажуць, што ўвесну ўсталююць па-сапраўднаму — на прыгожым пастаменце. Але ўжо без ўрачыстасцяў, ціха.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?14

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць