Грамадства33

Швейцарскія электрычкі цяпер курсуюць да Брэста і Баранавічаў

Рэгулярны рух электрацягнікоў вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler на рэгіянальных лініях па маршрутах Брэст — Баранавічы і Баранавічы — Мінск адкрыўся 19 лістапада.

У першы рэйс з Брэста да Баранавічаў электрацягнік адправіўся ў 12.43 са станцыі Брэст-Цэнтральны.

З гэтай нагоды на станцыі ў Брэсце адбылася ўрачыстая цырымонія, у якой узялі ўдзел начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак, міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, кіраўніцтва Брэсцкай вобласці і Брэста.

Як расказаў журналістам Анатоль Сівак,

на гэтым этапе гэтыя маршруты будзе абслугоўваць адзін састаў.

«У перспектыве — некалькі. Нейкі будзе працаваць толькі на Брэст, нейкі толькі ад Баранавічаў да Мінска, — дадаў Сівак. — Сёлета ў нашу краіну будзе пастаўлены яшчэ адзін электрацягнік для рэгіянальных ліній бізнес-класа. У наступным — яшчэ чатыры. Цяпер электрацягнік будзе курсіраваць раз на дзень з Мінска да Баранавічаў і назад. І адзін раз на дзень з Баранавічаў да Брэста і назад. Затым — часцей».

На цырымоніі адзначалася, што ўпершыню ў Беларусі ў межах рэгіёнаў пасажыраў будуць перавозіць сучасныя электрацягнікі еўрапейскага ўзроўню, а пачатак руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа з’яўляецца чарговым этапам рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак, укараненне якога БЧ пачала ў 2010 годзе.

Дапоўнім, што электрацягнік рэгіянальных ліній складаецца з чатырох вагонаў, разлічаных на 210 пасажыраў.

У зносінах Брэст — Баранавічы прадугледжаны тры прыпынкі (Жабінка, Бяроза-Горад, Івацэвічы), у зносінах Мінск — Баранавічы — дзве (Койданава і Стоўбцы).

Час адпраўлення электрацягніка з Баранавічаў — 10.12, прыбыцця на станцыю Брэст-Цэнтральны — 12.09.

З Брэста ў Баранавічы электрычка будзе адпраўляцца ў 12.43, прыбываць — у 14.39.

Час адпраўлення электрацягніка з Баранавічаў да Мінска — 15.33, прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі — 17.05.

З Мінска электрацягнік будзе адпраўляцца ў 8.25 і прыбываць на станцыю Баранавічы-Палескія ў 9.57.
Кошт праезду на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа адпавядае кошту праезду ў агульных вагонах хуткіх цягнікоў, якія курсіруюць па гэтых маршрутах.

У верасні 2011 года БЧ адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі — Беларусь. У кастрычніку электрацягнікі гарадскіх ліній (ЭЦГ) пачалі курсіраваць у тэставым рэжыме па маршруце Мінск — Калядзічы — Рудзенск.

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць