аўтар якой — радыёжурналіст Валянціна Стэльмах. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык 22 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, публікацыя ажыццёўлена сумесна з выдавецтвам «Пачатковая школа» і Беларускім радыё. Мэта праекта — пазнаёміць, перш за ўсё, маладое пакаленне з выдатнымі суайчыннікамі.

У аснову першай кнігі леглі інтэрв’ю 50 вядомых беларусаў, якія дабіліся поспеху сваёй працай.
У іх ліку — пісьменнік Іван Шамякін, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Алена Бялова, генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Высоцкі, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец.

«Гэты тыя людзі, якія сёння даказваюць, што жыццёвы поспех дасягаецца ўпартай працай. Яны належаць да залатога фонду Беларусі. Гэта наш гонар і гісторыя», — сказаў Якжык.

Цяперашняе выданне — першая частка маштабнага праекта «Беларусь у асобах».

Запланавана не менш як пяць частак кнігі.
Мяркуецца, што героямі аднаго выдання стануць маладыя людзі, якія дасягнулі поспехаў дзякуючы сваёй працы і здольнасцям: школьнік — камп’ютарны геній, пераможца шматлікіх алімпіяд па інфарматыцы Генадзь Караткевіч, тэнісістка Вікторыя Азаранка і іншыя.

Як разлічвае намеснік міністра, рэалізацыя праекта дапаможа моладзі Беларусі «прыняць сваю гісторыю, усвядоміць, што краіна і чалавек могуць адбыцца толькі тады, калі ёсць павага да сваіх бацькоў».

Кніга выдадзена на беларускай мове накладам 500 асобнікаў. Плануецца, што потым яна будзе выдавацца вялікім накладам. Акрамя таго, кніга павінна з’явіцца ў электронным выглядзе на сайце выдавецтва «Пачатковая школа». Цікавасць да куплі выдання ўжо выказалі школьныя бібліятэкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?