Улада1919

Сястра Саннікава — камісару Фюле: Пара пераходзіць да рэальных санкцый

У Брусэлі адбылася сустрэча еўракамісара па правах чалавека Стэфана Фюле з беларускімі грамадскімі дзеячамі.

У Брусэль прыехалі лідарка кампаніі Free Belarus Now і міжнародная прадстаўніца руху «Еўрапейская Беларусь» Ірына Багданава і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда. Падставай для сустрэчы стала сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі.

У першую чаргу яны расказалі еўракамісару пра зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, прэсінг супраць Змітра Бандарэнкі, а таксама пра адсутнасць інфармацыі аб стане Мікалая Статкевіча і лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча. Былі таксама абмеркаваныя тэмы беларускіх палітвязняў, якія сядзяць у турмах; палітычных і грамадскіх актывістаў, чые правы былі парушаныя ў выніку судоў па справе 19 снежня, а таксама дзевяці адвакатаў, пазбаўленых права займацца прафесійнай дзейнасцю пасля абароны палітвязняў.

Асобнай тэмай размовы стаў паказальны суд над віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім.

У кантэксце выканання смяротнага пакарання ў Беларусі была абмеркаваная праблема, якая ўзнікла падчас суду над «тэрарыстамі» па справе аб выбуху ў мінскім метрапалітэне.
Бакі выказалі асцярогу, што ў выніку велізарнай колькасці працэсуальных парушэнняў, якія суправаджалі следчыя дзеянні і судовы працэс, з вялікай доляй імавернасці можна казаць, што ў Беларусі могуць быць пакараныя нявінныя людзі.

Камісар Фюле яшчэ раз пацвердзіў, што Еўрасаюз працягвае настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітвязняў і іх поўнай рэабілітацыі, жорстка асуджаючы пераслед дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Ірына Багданава, ацэньваючы сітуацыю, якая склалася з палітвязнямі, сказала: «Цяпер у Еўропы ёсць рэальны шанец кардынальна змяніць сітуацыю ў Беларусі. Еўрасаюз не скарыстаў шанец у красавіку-маі гэтага года, калі рэжым мог абрынуцца пад ціскам эканамічных санкцый. Лукашэнка выйграў час, пакуль частка краін Еўрасаюза лічыла, што захоўваецца шанец на дыялог з дыктатурай. Сёння Еўропа павінная перайсці ад паказальных санкцый да рэальных, паспрабаваўшы прымусіць рэжым перадаць уладу мірным шляхам, як гэта адбылося, да прыкладу, у Емене».

Падчас гутаркі яна чарговы раз запэўніла еўракамісара ў тым, што палітвязні не хочуць рабіцца прадметам палітычнага гандлю.

У той жа дзень у Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па тэме культурнай палітыкі Еўропы і перспектываў яе развіцця да 2020 года, на якіх спецдакладчыкам выступіла Наталля Каляда. Дэбаты былі ініцыяваныя дэпутатам Еўрапейскага парламента Марыет Шааке і праведзеныя напярэдадні слуханняў па праблемах культуры і ўзаемаадносін Еўрасаюза з краінамі-сябрамі і іх суседзямі.

У сваім выступе Н. Каляда адзначыла, што Еўропа не можа разглядаць пытанні культуры ў адрыве ад палітычнай сітуацыі, таксама як нельга разглядаць Еўропу ў адрыве ад Беларусі.

«Лукашэнка — гэта дыктатар, які за 18 гадоў свайго кіравання знішчае не толькі палітычную эліту, што можа правесці трансфармацыйныя працэсы па вяртанні Беларусі ў Еўропу, але і з’яўляецца асноўнай пагрозай для беларускай культуры, мовы, традыцый і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі», — падкрэсліла яна ў сваім дакладзе.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць