Больш за палову запасу жэтонаў, які быў у метрапалітэне, знаходзіцца на руках у гараджанаў. Абмяркоўваецца пытанне выкарыстання папяровых квіткоў.
Як паведаміў начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня, у абарот не вярнуліся каля 700 тыс. жэтонаў з агульнага запасу больш за 1,3 млн. штук.
Каб касы метрапалітэна зусім не апусцелі, продаж жэтонаў ў адны рукі прыходзіцца абмяжоўваць, інакш могуць адбыцца сур’ёзныя збоі ў забеспячэнні імі пасажыраў. «Жэтоны з’яўляюцца ўласнасцю метрапалітэна. Уносячы ў касу 1 300 рублёў, пасажыры плацяць за праезд, а не за жэтон, які толькі дае магчымасць прайсці праз турнікет на платформу».
Па словах Расціслава Юрэні, адно з беларускіх прадпрыемстваў атрымала заказ на выраб яшчэ паўмільёна жэтонаў, але іх паставяць метрапалітэну толькі праз 4 месяцы.
Таму, магчыма, у якасці пацверджання аплаты праезду ў падземцы неўзабаве будуць выкарыстоўвацца і папяровыя аднаразовыя квіткі.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары