Грамадства66

Начальнік службы бяспекі адкажа за абразу таксіста

Чыноўнік КДК не заплаціў па лічыльніку.

1 снежня суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў на закрытым паседжанні адміністрацыйную справу ў дачыненні да начальніка службы ўласнай бяспекі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці (УДФР КДК) Алега Аляксандрава, абвінавачанага ў абразе гомельскага таксіста.

Суд прызнаў яго вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні — наўмысным прыніжэнні гонару і годнасці асобы (абраза, артыкул 9.3 КаАП) і падвергнуў адміністрацыйнаму штрафу ў 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў), перадае БелаПАН.

Пастанова суда можа быць абскарджаная або апратэставаныя праз Гомельскі абласны суд.

Аляксандраў не стаў каментаваць рашэнне суда, адмовіліся ад каментароў міліцыянты-сведкі і таксіст, які з’яўляецца пацярпелым. Па іх словах, ім забаронена размаўляць з прэсай, бо чалавек, прызнаны вінаватым у абразе, «займае высокае становішча».

Разгляд адміністратыўнай справы па артыкуле на падставе пратакола, складзенага ў дачыненні да Алега Аляксандрава, пачаўся ў судзе 16 лістапада. У той дзень чыноўнік КДК падаў хадайніцтва аб правядзенні паседжання ў закрытым рэжыме. Ён заявіў, што «незаконныя дзеянні міліцыі» зняважылі яго гонар і годнасць, а з прычыны таго, што ён мае пэўны сацыяльны статус, ён не хацеў бы, каб абставіны справы былі адданыя галоснасці. Суддзя задаволіў хадайніцтва, і справа разглядалася на закрытым паседжанні.

Яшчэ да судовага разбору міліцыянты, якія праходзілі па справе сведкамі, паведамілі, што 6 кастрычніка каля 23 гадзін два супрацоўнікі ППСМ прыбылі на Рэчыцкую шашу па заяве таксіста ў службу «102» у сувязі з тым, што кліент не расплаціўся па лічыльніку.

На месцы міліцыянты высветлілі, што пасажыр падняўся ў кватэру, і з таксістам прайшлі за ім.

Дзверы ім адкрыў мужчына, які, па словах супрацоўнікаў ППСМ, абражаў і грубіў ім, пачаў пагражаць непрыемнасцямі. Нарад міліцыі даставіў грамадзяніна ў Савецкі РАУС. Ад праходжання агляду на прадмет алкагольнага ап’янення ён адмовіўся.

Пасля здарэння, па словах міліцыянтаў, мужчына, які аказаўся начальнікам службы ўласнай бяспекі УДФР КДК па Гомельскай вобласці, напісаў заяву з просьбай прыцягнуць міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці за перавышэнне ўлады (арт. 426 КК).

Праверку ў дачыненні да міліцыянтаў праводзіць следчы аддзел пракуратуры Гомельскай вобласці. Пакуль невядомыя вынікі праверкі. Начальнік следчага аддзела пракуратуры вобласці не каментуе інцыдэнт. Раней начальнік службы ўласнай бяспекі працаваў там следчым.

Па словах міліцыянтаў, яны ў сваю чаргу напісалі звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, КДБ і КДК з просьбай аб’ектыўна разабрацца ў дадзенай справе і прыцягнуць вінаватага да крымінальнай адказнасці за злоўжыванне ўладай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў31

Украінскі баец два тыдні праседзеў у расійскім бліндажы з ворагам. І ўгаварыў яго самога здацца ў палон — украінскі8

Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка9

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве12

Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей28

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон5

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць