Меркаванні

Чэскія інтэрвэнты, беларускія разьведчыкі і хлопец Каліта

У адным з апавяданьняў Андрэя Сіняўскага — расейскага пісьменьніка і палітвязьня савецкіх часоў, сьледчы паказвае затрыманаму, які запытаўся, у чым яго падазраюць, людзей на вуліцы і кажа: «Гэта іх падазраюць, ты ўжо асуджаны». Гэтая сцэна — квінтэсэнцыя савецкага ладу, сыстэмы ўсеагульнай падазронасьці i татальнага кантролю над грамадзянамі з боку дзяржавы, якая найлепш ведае, што правільна, а што не, і нішчыць кожнага «адшчапенца» маральна ці фізычна. Такая сыстэма не прызнае за чалавекам іншых правоў, акрамя як на фізычнае выжываньне. У ім пануе перакананьне, што закон — гэта выключна сродак дасягненьня мэтаў уладаром, а не гарант правоў грамадзянаў.

У адным з апавяданьняў Андрэя Сіняўскага — расейскага пісьменьніка і палітвязьня савецкіх часоў, сьледчы паказвае затрыманаму, які запытаўся, у чым яго падазраюць, людзей на вуліцы і кажа: «Гэта іх падазраюць, ты ўжо асуджаны». Гэтая сцэна — квінтэсэнцыя савецкага ладу, сыстэмы ўсеагульнай падазронасьці i татальнага кантролю над грамадзянамі з боку дзяржавы, якая найлепш ведае, што правільна, а што не, і нішчыць кожнага «адшчапенца» маральна ці фізычна. Такая сыстэма не прызнае за чалавекам іншых правоў, акрамя як на фізычнае выжываньне. У ім пануе перакананьне, што закон — гэта выключна сродак дасягненьня мэтаў уладаром, а не гарант правоў грамадзянаў.

У бэтэшным фільме зьвярнула ўвагу: загрузку шпіёнскай прадукцыі ў багажнік мурашкі «Корсы»

Фільмавалі ні зь якога іншага пункту, як з акна будынку контравыведкі КДБ, што разьмяшчаецца акурат насупраць Чэскага пасольства. Выходзіць, гэта была сплянаваная апэрацыя, вынік праслухоўваньня, сачэньня і іншых прыемных для кагосьці працэдураў, што вярнуліся ў норму ў нашай краіне. У фільме пра тое, вядома, змаўчалі. Сказалі: увагу супрацоўнікаў дарожнай службы прыцягнула павышаная хуткасьць руху «Опэля Корса».

Замаўчалі і тое, якую менавіта літаратуру чэхі перадалі беларускім праваабаронцам — а быў гэта тыраж Дакладу спэцыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі. Прычым загружалі пакункі зь ім адкрыта — адзін з прынцыпаў дзейнасьці праваабаронцаў, які ім часам нямала каштуе.

Што ж, пара тысячаў асобнікаў Дакладу згараць на вогнішчы, пара тысячаў грамадзянаў не даведаюцца пра свае Богам дадзеныя і тымі, хто вышэйшыя за Бога, парушаныя правы. Нехта там можа спаць спакойна.

Застанецца на скрыжалях гісторыі: контравыведка высачыла рэзалюцыі аб правох чалавека. Час дасьць сваю ацэнку і разьведчыкам, і тэлежурналістам, аўтарам «шпіёнскіх баевікоў», і хлопцу Алесю з старадаўнім прозьвішчам Каліта ды ягоным прыяцелям, якія перавозілі даклады аб правах чалавека — і аказаліся апляваныя на ўсю краіну. Тым, каму ў сыстэме дадзенае права асуджаць, і тым, хто ў ёй «ужо асуджаны». Пра час кажуць, што ён няўмольны. А нам застаецца канстатаваць бягучыя факты.

У «Беларуси сегодня» матэрыял пра канфіскацыю вынесьлі на першую паласу, забыўшыся падрэтушаваць надпіс па-чэску: «Са згоды прадстаўніцтва Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН». Але чэскую сярод чытачоў «БС» мала хто ведае, а што канкрэтна сканфіскавана, газэта ня піша. Называе толькі —«друкаванае выданьне агітацыйнага характару».

Зразумела, чаму: ідзе змаганьне за дзядзечак і бабулек, «сьвятых простасьцяў». Тых, якія ня ведаюць, што правы чалавека — гэта і іхныя правы і што пра гэта ведаюць недзе там, за мяжою. Грамадзяніну РБ пра тое лепш не задумляцца, «што і я — чалавек», бо, усьвядоміўшы, ён, магчыма, пачне ненавідзець сыстэму так, як зьненавідзеў герой Сіняўскага.

Мы прысьвяцілі такі вялікі камэнтар такой маленькай правакацыі з увагі на яе мэту й канкрэтны момант. Яна адбылася акурат перад затрыманьнем маладых людзей, што арганізоўвалі назіраньне за выбарамі, і мусіла маральна апраўдаць масавыя арышты. Захінуць махлярства з падліковымі камісіямі на выбарах. Як жа іначай, калі «апазыцыя» — кліенты замежных дзяржаваў. Мэта — стрымаць людзей, пазбаўленых магчымасьці выявіць сваю волю, ад выхаду на плошчу Свабоды. Малая правакацыя ёсьць элемэнтам мэханізму вялікага паняволеньня.

Або закон абараняе ўсіх, або ён не абараняе нікога. Беспакаранае парушэньне адных правоў чалавека ператвараецца ў сыстэму. Вось адзін з фактаў: 99,8 працэнтаў судовых справаў у Беларусі сканчаюцца асуджэньнем абвінавачаных. Гэта лічба цяперашняя, ня сталінскіх часоў — калі пацярпелі бацькі й дзеды многіх верных супрацоўнікаў лукашэнкаўскага апарату.

Людзі аднавілі стары навык слухаць БТ, «Радыёфакт», чытаць «Беларусь сегодня», адчытваючы між словаў процілеглае. Але гэтага мала. Зьмены прыйдуць толькі тады, калі максымум людзей пачне выяўляць сваю нацыянальную і чалавечую салідарнасьць, парушаючы сыстэму страху і кантролю.

У гэтым нумары вы знойдзеце чарговую дзіцячую старонку. Гэты праект мы пачалі з Новага году, каб дзеці прывучаліся чытаць газэты. Ён выявіўся вельмі запатрабаваным і складзецца ў файныя кніжкі. Ягонае разьвіцьцё цалкам залежыць ад вас: дасылайце прыгаворкі, калыханкі, вершы, перакладзікі, што спраўдзілі сябе на вашых малых.

Папулярнасьць «Газэткі — дзеткам» пацьвердзіла факт існаваньня вялікага попыту на ўжытковую культурную прадукцыю — ад музычных альбомаў да твораў для дзяцей, ад акадэмічных граматык да рэцэптаў беларускай кухні (іншы нашаніўскі праект — распачатая летась «Наша страва» — таксама прачытваецца і рэалізуецца, у пятніцу нам здараецца адказваць на тэлефанаваньні стурбаваных чытачоў, у якіх цеста не раскачваецца). На гэты попыт хай бы зьвярнулі ўвагу мэцэнаты беларускай культуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць