Эканоміка

Уводзіцца забарона на вываз неапрацаваных скур буйной рагатай жывёлы

У Беларусі ўводзіцца забарона на вываз неапрацаваных скур буйной рагатай жывёлы. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі № 1612 ад 30 лістапада 2011 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Забарона будзе дзейнічаць з 5 снежня гэтага года па 5 чэрвеня 2012-га. Забарона не распаўсюджваецца на вываз неапрацаваных скур буйной рагатай жывёлы ў краіны Мытнага саюза, а дзейнічае толькі адносна трэціх краін. У адпаведнасці з пастановай, намечана ўнесці на разгляд Камісіі Мытнага саюза прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі — членамі МС.

Як пракаментавалі ва ўрадзе, каля 30% рэсурсаў айчыннай скурсыравіны ідзе на экспарт, пераважна ў краіны Еўропы. У выніку скураныя прадпрыемствы легпрама недаатрымліваюць сыравіну. «Часовая абмежавальная мера па вывазе неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы дазволіць павялічыць загрузку гарбарных прадпрыемстваў Беларусі, павысіць эфектыўнасць іх гаспадарання», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць