Эканоміка22

Лукашэнка чакае павелічэння аб'ёмаў кітайскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі

Аляксандр Лукашэнка чакае павелічэння аб’ёмаў кітайскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі і ў цэлым пашырэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Лу Гуйчэнам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

«Калі сябры ад’язджаюць, гэта не зусім добра. Але мы жывём надзеяй, што дружалюбны Кітай будзе прытрымлівацца ранейшага курсу і накіроўваць да нас людзей, якія будуць і ў далейшым выбудоўваць палітыку, як гэта рабілі вы і вашы папярэднікі. Бо нашы адносіны — гэта надоўга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Кітай з’яўляецца самай дынамічнай дзяржавай у свеце. «І мы радуемся кожнаму вашаму поспеху. Мы хочам, каб кітайскі народ быў багаты, дзяржава — магутная», -падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, асноўны цэнтр сілы, які ўраўнаважвае і далей будзе ўраўнаважваць сітуацыю ў свеце, у асобе Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Мы ганарымся, што даўно, яшчэ да гэтага працэсу ўстанавілі вельмі дружалюбныя адносіны, і залічваем сабе ў актыў, што правільна яшчэ тады, два дзесяцігоддзі таму, вызначылі напрамкі развіцця з Кітаем, зразумелі, што за Кітаем вялікія перспектывы», — сказаў Лукашэнка.

«Кітай ідзе ў Беларусь, мы гэтым ганарымся.

Але мы чакаем большага. Мы хочам, каб, нікому не перашкаджаючы, нікога не проціпастаўляючы, Кітай са сваімі інвестыцыямі прыходзіў у цэнтр Еўропы, як ён гэта робіць, і робіць акуратна, як я думаю»,
 — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, задумкі значныя, у планах — шматмільярдныя інвестыцыі Кітая ў беларускую эканоміку. «Мы таксама не сядзім на месцы, ствараем сумесныя беларуска-кітайскія прадпрыемствы. Думаю, гэта добры напрамак супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў29

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў29

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць