Грамадства11

Перад Новым годам пройдуць кірмашы, а крамы павялічаць час працы

Напярэдадні навагодніх святаў змяняецца рэжым працы магазінаў і аб’ектаў грамадскага харчавання, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч на прэс-канферэнцыі 9 снежня. З 15 снежня па 7 студзеня харчовыя магазіны будуць працаваць як мінімум да 22.00, нехарчовыя — да 21.00.

У святочныя дні — 25, 31 снежня 2011 года і 7 студзеня 2012 года — харчовыя і нехарчовыя магазіны будуць працаваць паводле рэжыму працоўнага дня. 1 студзеня харчовыя — з 10.00 да 18.00, у нехарчовых — выхадны.

З 15 снежня па 15 студзеня забаронена закрываць сталічныя магазіны, аб’екты грамадскага харчавання на рамонт, інвентарызацыю ці санітарныя дні.

Пры наяўнасці замоў на правядзенне святочных мерапрыемстваў з 15 снежня па 1 студзеня рэстараны і кафэ будуць працаваць да 6.00 без выхадных, за выключэннем размешчаных у жылых будынках.

Рынкі 24, 25 і 31 снежня, 7 і 8 студзеня будуць працаваць паводле рэжыму працоўнага дня, 1 і 2 студзеня — закрыты на выхадны.

Паводле слоў Калтовіча, ва ўсіх раёнах горада 10 і 11 снежня пройдуць кірмашы з удзелам прадпрыемстваў Гомельскай вобласці, 14 і 15 снежня — Магілёўскай.

17 і 18 снежня каля Палаца спорту адбудзецца рыбны кірмаш, у якім возьмуць удзел рыбалоўныя гаспадаркі і рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны.

24 і 25 снежня пройдзе агульнагарадскі кірмаш з удзелам прадпрыемстваў кандытарскай галіны Беларусі.

З 15 снежня па 8 студзеня на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту будзе разгорнуты гандаль навагоднімі падарункамі і прысмакамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць