Меркаванні

Прыз у студыю!

Дзеля поўнай ілюзіі празрыстых выбараў, для працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў я абраў бы фармат праграмы «Хто хоча стаць мільянэрам»… Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Вядоўца: З вамі шоў «Хто хоча стаць прэзыдэнтам». Нашы правілы: атрымаўшы пасьведчаньне аб рэгістрацыі, кандыдат мае права выкласьці сваю пазыцыю, абраўшы адну з чатырох вэрсій адказаў. У выпадку памылковага адказу мы вымушаны сказаць яму «бай-бай».

Вітайце Аляксандра М.! Рашэньне аб удзеле ў выбарах далося вам цяжка, бо: А) у краіне прападаюць палітыкі; В) у вас ёсьць скварка і чарка; С) янкі заплацілі мала грошай; D) вы ведаеце супэррэйтынг папулярнасьці прэзыдэнта.

Аляксандар М.: Варыянт «A».

Вядоўца: Няправільна. Правільны адказ — «D». Бывайце, Аляксандар М. Сустракайце Аляксандра К. Але вернемся ў студыю пасьля рэклямы канцэрту «За Беларусь!».

(пауза)

Вядоўца: Пачнём. Што вы маглі б супрацьпаставіць магчымым фальсыфікацыям на ўчастках: А) празрыстыя скрыні; B) большасьць назіральнікаў з Узбэкістану; С) больш піва ў буфэце пры ўчастку; Д) датэрміновае галасаваньне за паўгоду.

Аляксандар К.: натуральна, «А».

Вядоўца: Шкада. Варыянт «В» быў правільны. Бывайце, Аляксандар. Наступны ўдзельнік — Сяргей Г. І мэта вашага ўдзелу ў выбарах: А) перамагчы прэзыдэнта; В) захаваць стабільнасьць у грамадзтве; С) давесьці праўду аб канфлікце паміж плямёнамі тутсі і хуту; D) паказаць з экрана язык Жырыку.

Сяргей Г.: А ці можна званок сябру?

Вядоўца: Калі ласка.

Сяргей Г.: Алё, Адміністрацыя? Кажыце хутчэй, на фіга я балятуюся гэтым разам? Ага, ясна. Варыянт «В».

Вядоўца: Правільна, і вы можаце атрымаць супэрпрыз!

Сяргей Г.: Мо лепш мандат палатніка?

Вядоўца: Ці гэта ваш апошні выбар?

Сяргей Г.: Так.

Вядоўца: А зараз запрашаем Аляксандра Л. Ці здолее нехта атрымаць супэрпрыз. Пытаньне: за што агітуюць артысты падчас туру канцэртаў «За Беларусь!»: А) за вас; В) за Мілінкевіча; С) за забарону продажу квіточкаў на мэтро з 18-й; D) за спажываньне ёгурту «Савушкін прадукт».

Аляксандар Л.: Ці можна 50/50?

Вядоўца: Калі ласка. Засталіся два варыянты: «А» і «D». Ну?

Аляксандар Л.: Ніколі не паверу, каб музыкі вялі нейкую папярэднюю агітацыю. У нас самыя чэсныя і адкрытыя выбары. Думаю, «D».

Вядоўца: Правільна!!! Вітайце пераможцу. А з вамі, сябры, сустрэнемся празь пяць гадоў…

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць