Меркаванні1616

А. Лукашэнка: Сёньня Беларусь фактычна ў складзе Расеі

12 лютага радыёстанцыя «Рэха Масквы» трансьлявала інтэрвію, якое прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка даў газэце «Завтра» 1 лютага.

12 лютага радыёстанцыя «Рэха Масквы» трансьлявала інтэрвію, якое прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка даў газэце «Завтра» 1 лютага.

Лукашэнка ў інтэрвію зьвінаваціў расейскае кіраўніцтва ў дзеяньні паводле прыватных інтарэсаў, а сябе прадставіў як сапраўднага абаронцу ідэалаў рускага народу.

— Я ўжо сябе некарэктна паводжу ў дачыненьні да расейскага кіраўніцтва, — сказаў Лукашэнка, — але далей ўжо цярпець гэтую вакханалію і бязьдзейнасьць немагчыма.

Паводле Лукашэнкі, уся расейская палітыка завязана на асабісты інтарэс яе герояў:

— У вас [Расеі] няма сёньня палітыкі эфэктыўнай, калі гэта не завязана на асабісты інтарэс, — заявіў Лукашэнка. — Няма ў вас дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта лухта, што ў вас там акцыі 33% дзяржавы і іншае. Усё там парэзана, расьпілаванае на часткі, і кожны мае свой асабісты інтарэс. І яны [расейская эліта ўлады] б’юцца за гэта, учапіўшыся пасінелымі пальцамі, гэтыя грошы вывозяць на Захад, там хаваюць.

Расея, па словах Лукашэнкі, «ніколі больш ня будзе імпэрыяй»:

— У Расеі няма для гэтага рэсурсаў, — дадаў ён. — Вы кавалкамі ўсё згубілі. Усё. Выключна прычынай гэтаму і віной вы самі.

Самім жа расейцам, на думку беларускага прэзыдэнта, Беларусь зараз зьяўляецца значна лепшым месцам за саму Расею:

— Сёньня Беларусь фактычна ў складзе Расеі, — канстатаваў Лукашэнка. — Больш чым у складзе Расеі. Таму што тут рускаму чалавеку значна лепш, чым у самой Расеі ў многіх месцах. Сюды людзі прыяжджаюць усе, расіяне, рускія, і гавораць: слухайце, я тут сябе адчуваю як дома. Гэта ж ня проста было зьняць людзей з чамаданаў пасьля Шушкевіча, супакоіць іх і сьледам надаць рускай мове пасьля гэтага нацыяналістычнага запалу роўны статус зь беларускай, зрабіць яе дзяржаўнаю мовай. Колькі мне давялося вытрымаць. Колькі мы рускіх людзей прытулілі з Казахстану і дагэтуль.

Паводле Радыё Рацыя

Тэкст інтэрвію на сайце «Эха Москвы»

Каментары16

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць