Здарэнні77

Банкаўскі работнік абакрала сірату на 11 млн рублёў

Яна здымала грошы з рахунку дзяўчынкі.

Банкаўскі касір за тры месяцы выкрала з рахунку дзяўчынкі-сіраты 11 млн рублёў, паведамілі ў Галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі.

Супрацоўніца аднаго з банкаў гарадскога пасёлка Бялынічы (Магілёўская вобласць), маючы неабмежаваны доступ да аперацый з укладамі фізічных асоб, некалькімі часткамі зняла ўсю суму з рахунку навучэнкі мясцовай школы-інтэрната — 11 млн рублёў. Прычым рабленне справаздачных дакументаў па бягучых аперацыях было бездакорным: усюды стаялі патрэбныя подпісы,

якія пацвярджалі, што сірата сама зняла грошы са ўкладу.

Аднак настаўнікі дзяўчынкі пацвердзілі яе прысутнасць у школе ў момант атрымання грошай.

Тое, што да зняцця грошай сірата не мае дачынення, паказалі і камеры відэаназірання, усталяваныя ў аддзяленні банка.

Грошы ў выглядзе дапамогі ад дзяржавы пералічваюцца на рахункі дзяцей, якія засталіся без бацькоў, штомесяц. Так адбываецца да іх паўналецця. Прычым дзіця мае права само распараджацца грашовай дапамогай, зняўшы разам з педагогам патрэбную яму суму ў любы час. Пры гэтым, як правіла, грошы назапашваюцца на рахунку да таго моманту, калі дзіця стане паўналетнім.

У дачыненні да касіра заведзеная крымінальная справа па ч.3 ст.211 КК Беларусі (прысваенне грашовых сродкаў у буйным памеры),

якая прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Пакуль ідуць следчыя дзеянні, кіраўніцтва аддзялення банка прыняло рашэнне пакрыць пацярпелай дзяўчынцы ўсю суму ўкладу з немалымі працэнтамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе18

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе18

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць