Здарэнні22

За атрыманне хабару асуджаны начальнік аддзела Брэсцкага панчошнага камбінату

За атрыманне хабару асуджаны 54-гадовы начальнік аддзела маркетынгу і збыту ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат».

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, у

чэрвені 2011 года да начальніка аддзела звярнуліся двое грамадзян адносна заключэння дагавора на набыццё прадукцыі камбіната.
За гэта начальнік аддзела, у службовыя абавязкі якога ўваходзіла арганізацыя заключэння такіх дагавораў, папрасіў за свае паслугі 8% ад сумы здзелкі. У выніку яны сышліся на 1 млн. рублёў.

20 ліпеня быў заключаны дагавор на продаж грамадзянам продукцыі на 27 млн. рублёў.
Адзін з пакупнікоў звярнуўся ў абласное ўпраўленне КДБ, супрацоўнікі якога 23 ліпеня затрымалі начальніка аддзела ў Брэсце каля аднаго з магазінаў пры атрыманні хабару.

24 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам на пяць гадоў.

Як зазначыў Буры, з улікам таго, што мужчына раней не судзімы, чыстасардэчна раскаяўся ў тым, што зрабіў, па месцы працы і жыхарстве характарызуецца са станоўчага боку, а таксама ўлічваючы ўзрост і стан здароўя, суд адтэрмінаваў яму выкананне асноўнага пакарання на два гады.

6 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу абвінавачанага, які прасіў перакваліфікаваць яго дзеянні з хабару на махлярства і спыніць у дачыненні да яго вытворчасць па справе ў сувязі з дзейным раскаяннем, пакінуўшы вынесены прыгавор без змянення. Вердыкт набыў законную моц.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць