Грамадства

Мілінкевіч: «Сябры палітрады засталіся на сваіх пазыцыях»

Сёньня ў Менску адбылося пашыранае паседжаньне Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў — удзельнічалі прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі і Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Абмяркоўвалі дачыненьні з грамадзкімі арганізацыямі й прапанову старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі «Кампраміс дзеля адзінства».

На палітрадзе абмеркавалі прапанову старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі «Кампраміс дзеля адзінства». Нагадаем, Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад удзелу ў сакавіцкім Кангрэсе дэмсілаў. Мілінкевіч мяркуе, што такі Кангрэс прывядзе да разьяднаньня апазыцыі.

Пасьля гэтага старшыня Партыі БНФ спадар Вячорка заклікаў Аляксандра Мілінкевіча і лідэраў дэмакратычных партыяў падпісаць да 25 лютага дамову пад назвай «Кампраміс дзеля адзінства». Паводле спадара Вячоркі, гэта дазволіць захаваць адзінства і эфэктыўна выкарыстаць патэнцыял Аляксандра Мілінкевіча.

Лідэр Партыі БНФ прапануе правесьці чарговы Кангрэс дэмакратычных сілаў сёлета ў траўні й абраць старшынём Палітычнай рады Аляксандра Мілінкевіча. Спадар Вячорка гэтак падсумаў вынікі дыскусіі:

Вячорка: «Для мяне гэта якраз выніковае паседжаньне. Ніхто не адкінуў нашых прапановаў, нашага праекту «Кампраміс дзеля адзінства». Прычым гэта тычыцца як сяброў палітрады, лідэраў партыяў, Мілінкевіча, так і сёньняшніх гасьцей паседжаньня, прадстаўнікоў грамадзкага сэктару й інтэлігенцыі, многія зь якіх выказваліся ў тым жа самым ключы. Я спадзяюся, што ў чацьвер на паседжаньні сапраўды ўдасца дайсьці да нейкага кампрамісу — калі, зразумела, на тое будзе згода іншых удзельнікаў. Ну, і важна тое, што сёньняшняе паседжаньне адбывалася пад пільным вокам буйных грамадзкіх арганізацыяў і аўтарытэтных для любога беларуса людзей».

Старшыня палітрады Аляксандар Мілінкевіч заявіў:

Мілінкевіч: «Сябры палітрады на сваіх пазыцыях — ніхто не зьмяняе. Але я лічу, што вельмі важна, што адбыліся грамадзкія чытаньні. Прыйшла грамадзкасьць, паважаныя людзі, і нам вельмі важна пачуць іх думку. Думаю, што выхад з крызысу цалкам магчымы, калі большасьць будзе канструктыўна падыходзіць да крызысу. Ну пабачым — я думаю, што ў чацьвер паседжаньне магчымае. Але на такі кангрэс, які сёньня падрыхтаваны, на якім ня будзе абірацца адзіны лідэр, на якім ня вызначаныя мэты й вельмі вялікі недавер адных да другіх пасьля збору подпісаў, я лічу, проста ня варта ісьці. Мы пасварымся яшчэ больш. Кангрэс патрэбны для кансалідацыі. Сёньня такой кансалідацыі не адбудзецца. Нават на нашай нарадзе няма адзінства. А мы павінны прыйсьці туды з адзінай думкай і пазыцыяй».

Карэспандэнт: «Як вы ставіцеся да прапановы спадара Вячоркі? Ці можа гэта быць асновай для кампрамісу?»

Мілінкевіч: «Добрая прапанова, канструктыўная, і я таксама канструктыўны чалавек. І я лічу, што многае, што там прапануецца, прымальна. Гэта трэба дыскутаваць, і вельмі важна, каб быў кансэнсус у палітрадзе. Я ня думаю, што кангрэс павінен кагосьці ламаць праз калена».

Нагадаем, што Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла з заявай з нагоды падзеяў вакол Кангрэсу дэмсілаў. Заява заклікае аб’яднацца ўдзельнікаў дэмакратычнага руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць