Усяго патроху

Навальныя гульні: бі-понг і фланкібол

Два разы на месяц у «Піўной гісторыі» ўкараняюць амерыканскія традыцыі спартыўна-алкагольнага баўлення часу.

«Сёння замест «Жыгулёўскага» будзе «Абалонь», — радасна апавяшчае натоўп гульцоў і заўзятараў бір-понгу Ілля Буднік, арганізатар турніра. Удзельнікі рэагуюць на навіну задаволеным ровам.

Сам Ілля падгледзеў гэтуў гульню падчас сваіх паездак ў Амерыку. Пагуляў, спадабалася, уцягнуўся: «Навучыўся там гуляць на вечарынах, прывёз ідэю сюды, зрабіў карэкцыю гульні пад нашых людзей. Два сталы самі зладзілі, хаця можна было і купіць за $ 250».

Гульня, як выцякае з назвы, — файны мікс з настольнага тэнісу і літраболу. Карацей, ува што яшчэ гуляць на радзіме Самсонава і Караткевіча? «На намаляваныя трыкутнічкі ставяць пластыкавыя стаканчыкі, у якія наліваецца 100–150 грам піва, — тлумачыць правілы Ілля. — Твая задача — трапіць шарыкам у стаканчыкі праціўніка. Вам патрапілі — вы выпілі. Калі трапляюць абодва чалавекі ў шклянку, адзін шарык вяртаецца. Калі трапляеце ад стала — выпіваюць два стаканчыкі. Калі збіў свой посуд — лічы, што ў яго патрапілі. Калі збіў шарыкам шкляначку суперніка — лічы, што прамазаў».

Фанаты бір-понга збіраюцца кожныя два тыдні ў бары «Піўная гісторыя». Каманда складаецца з двух чалавек, звычайна збіраецца ад 10 да 16 пар, гульні ідуць да двух паражэнняў, далей — па алімпійскай сістэме. Плата за ўдзел — 100 тысяч з каманды. Пераможцам ідзе трэць сабраных грошай, астатняе — банк для закупак «расходнага матэрыялу» і аплаты арэнды. Срэбраны прызёр удзельнічае ў наступным чэмпіянаце бясплатна.

Увесь час мучае рытарычнае пытанне: мэта гульні — наваліць суперніка або наваліцца самому? Ілля тлумачыць: «Тут не атрымаецца не напіцца. Каб не напіцца самому, трэба неверагодна добра гуляць. Аднак тых, хто прайгралі, па сутнасці няма. Таму што тая каманда, што пацярпела паразу, дапівае ўвесь алкаголь на стале».

Усё гатовае да пачатку. Ілля нагадвае ўдзельнікам, што катэгарычна забароненая лаянка — «калі рвецца з душы, выбег на вуліцу, пакрычаў, потым вяртайся». Усе ўдзельнікі згодныя, турнір пачынаецца.

За вечар, па словах арганізатара, выжлуктваецца 40–50 літраў. Сам півас, каб трохі зэканоміць, закупаюць у дыскаўнтэрах. «Цяпер усе бухаюць, куды ні плюнь, — кажа Ілля. — Тут ты гэта робіш хаця б з нейкай цікавасцю. У Амерыцы гэта ўвогуле спорт, з уласным чэмпіянатам і прызавым фондам у 50 тысяч даляраў».

Градус весялосці ўвесь час нарастае. Дзяўчыны на высокіх абцасах шчыра абдымаюцца з незнаёмымі мужыкамі ў камбінезонах. Сапраўды, алкаголь — гэта сацыяльная змазка. І гэтак на працягу 3–5 гадзінаў. Чэмпіёнамі гэтага турніра стала каманда «Джыгурдзязь», аднак гэта не так істотна. Галоўнае — увайсці ў «гісторыю» можа кожны. Ці атрымаецца выйсці адтуль на сваіх дваіх — іншае пытанне.

Flunkyball

Гульня нацыянальная нямецкая, альбо «Алкагарадкі»

Патрэбныя: некалькі пустых бутылек, адзін кідальны снарад, мінімум адна бутэлька піва на чалавека.

Цотная колькасць гульцоў і адзін суддзя шукаюць роўную пляцоўку і дзеляць яе на дзве часткі. Пасярэдзіне — мішэнь (адна ці некалькі бутэлек, для ўстойлівасці напоўненых вадой). Дзве каманды займаюць свае месцы насупраць адна адной, на адлегласці пяці метраў ад цэнтра. Кожны гулец атрымоўвае бутэльку піва, якую ставіць перад сабой. Па жэрабі вылучаеца каманда «А», якая першая кідае «снарад», намагаясь збіць як мага больш мішэняў. Каманда «Б» кідаецца іх падымаць. Пакуль яны гэта робяць, каманда «А» п’е сваё піво. І наадварот. Перамагаюць тыя, хто першыя вып’юць. За ўсе правіны, якіх больш чым зорак летняй ноччу, ёсць алкаштрафы. «Усё роўна сумна? Грайце голымі», — раюць мэтры фланкіболу.

Looping Louie

Адзін з прыкладаў незлічонай колькасці настольных гульняў. Гастэлу прысвячаецца.

Патрэбны: набор гульні, чатыры чалавекі (альбо чатыры рукі), алкаголь.

Самалёцік, які працуе ад батарэек, па коле заходзіць у атаку на чатыры базы гульцоў. Яго мэта — збіць вашыя фішкі. Ваша мэта — адштурхнуць аэраплан ад сваёй базы, для чаго трэба ціснуць на маленькую педальку. Калі ў вас халодная галава і ўмелыя рукі, можна спрабаваць накіроўваць лётчыка на базы іншых гульцоў. Магчымы мёртвыя петлі і бочкі. У каго раней за ўсіх выб’юць фішкі — прайграў, ён п’е. Пераможца можа піць з салідарнасці да гора іншых. І потым усе разам за мір ва ўсім свеце. Усё роўна сумна? Грайце голымі.

Вікінг

Простая, шумная, неінтэлектуальная, вясёлая. Для ўсіх стадыяў ап’янення.

Патрэбныя: чатыры і больш гульцоў, алкаголь.

Гульцы сядаюць у кола, і хтосьці першым ператвараецца ў «вікінга» — падымае вялікія пальцы да вушэй, каб атрымаўся шалом з рагамі. Пры гэтым неабходна гарланіць баявы кліч «у-у-у» і пагрозліва пакачваць «шаломам». Вікінг робіць так на працягу некалькіх секундаў, і раптоўна паказвае на наступнага вікінга. Увага! Гульцы абапал павінны «кіраваць лодкай»: той, што справа ад вікінга, вяслуе ў правы бок, той, што злева — у левы бок (бо вікінг у лодцы!). Той, хто прапусціць сваю чаргу быць вікінгам, ці зблытае накірунак веславання — п’е.

Каментары

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць