Меркаванні4040

Мясніковіч раскрыў таямніцу: Беларусь у 2011-м страціла чвэрць кароў

Яшчэ адна фікцыя «беларускага эканамічнага цуду».

За што прэм’ер-міністру Мясніковічу варта аддаць належнае, гэта за тое, што ён не баіцца выносіць смуроднае смецце з хаты.
Так было летась, калі ён публічна абсёк дарадцу Лукашэнкі па эканоміцы Ткачова, расказаўшы на пасяджэнні ўрада, як 2010–2011-м друкаваліся пустыя фанцікі — не забяспечаныя рублі. І, хоць пасля таго на яго абрынуўся гнеў асабіста Лукашэнкі: рэвізія рашэнняў Усебеларускага хурала! — Мясніковіч зрабіў яшчэ адно выкрыццё.

На гэты раз яно датычыць разрэкламаванай «Праграмы адраджэння вёскі».
Аказваецца, за рапартамі пра рост экспарту, будаўніцтва аграгарадкоў і г.д. калгасы даведзены да ручкі. Як іначай назваць сітуацыю, калі Беларусь у 2011 годзе страціла больш за чвэрць усяго пагалоўя малочнага статку? Іначай кажучы, хворых кароваў прырэзалі.

«За год мы страцілі ў краіне 381 тысячу кароваў, або 28,7% статку, — паведаміў Міхаіл Мясніковіч
на нарадзе па пытаннях сельскай гаспадаркі. — Такія лічбы недапушчальныя, асабліва калі пагалоўе жывёлы часцяком закупляецца па імпарце, на што трацяцца значныя сродкі».

«У нас кароў кормяць сіласам, часта перекіслым.
Здароўя ў жывёлы няма. Многія думаюць: гэта не маё, калгаснае, звалілася карова і бог з ім, аднак падзенне каровы павінна быць трагедыяй для гаспадаркі», — расказваў горкую праўду Мясніковіч.

«Трэба прымаць меры, а то выйдзе, што мы ствараем фермы, якія не можам закамплектаваць пагалоўем
[Як тут не прачытаць сукрытае пярэчанне Лукашэнкаваму загаду будаваць меншымі грашыма такую ж колькасць фермаў.] Чвэрць пагалоўя кожны год спісваецца, які можа быць прырост. Трэба мець не толькі кароўнікі і даільныя залы, трэба карміць, як належыць, і даглядаць жывёлу», — зрабіў вывад Мясніковіч.

Праўда, сказаўшы «а», Мясніковіч не сказаў «б».

Прэм'ер «запатрабаваў выбудаваць жорсткую сістэму кантролю і адказнасці ў гэтай галіне». Але куды ўжо больш жорсткую.
У нас і так замест дзяржава суцэльная «сістэма кантролю». Справа проста ў тым, што не толькі ў вёсцы, а ў краіне ў цэлым чалавек не гаспадар і не крыніца ўлады, а раб, якому ўлады «выдзяляюць» або «не выдзяляюць» домік ці кватэру.

Так як Савецкі Саюз са сваімі бязмернымі рэсурсамі прайграў канкурэнцыю Захаду з яго свабодным, разняволеным і ініцыятыўным грамадзянінам, так і беларускія пацёмкінскія вёскі прайграюць польскаму селяніну.

…Можна прадказаць, што Мясніковічу не паздаровіцца.
Бо ж піяр малюе Лукашэнку як вялікага спецыяліста ў сельскай гаспадаркі, які вучыць мужыкоў, як быкоў пасці. А тут аказваецца, што пакуль быкоў паслі, каровы здохлі.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць