Лёлік Ушкін. Левым вокам

Як трэба дапытваць рэдактара СаўБелкі

Добры дзень. Канвойны, вы вольны. Пачакайце ў калідоры. Сядайце, грамадзянін Якубовіч. Я следчы, які будзе весьці вашу справу. Такім чынам, пачынаем. Ці вызнаеце Вы сябе вінным у публікацыі інфармацыі, якая кампрамэтуе любімы лад?..

Шаноўны Павал Ізотавіч,

Шчыра кажучы пасля нумару СБ за 24 лютага нават ня ведаю - ці ёсць сэнс працягваць з Вамі дыялог у форме эпісталярных карысных інструкцый.

Куды больш адэкватным жанрам здаецца фармат допыту.

Кшталту.

Добры дзень. Канвойны, Вы вольны. Пачакайце ў калідоры. Сядайце грамадзянін Якубовіч. Я следчы, які будзе весці вашу справу. Такім чынам пачынаем. Ці вызнаеце Вы сябе вінным ў публікацыі інфармацыі, якая кампраметуе любімы лад?

Не?

Дзіўна. А як Вы пракаментуеце гэта - нумар Саўбелкі за 24 лютага з артыкулам “Отрезвление жезлом” нейкай Валянціны Казловіч (http://sb.by/article.php?articleID=57050).

Гэта ж Вы пусцілі яго ў друк!

Што? Звычайны нейтральны артыкул пра інспектара з Івацэвічаў, які злавіў больш за ўсіх у краіне аўтабухарыкаў.

Не фіга сябе “звычайны”! Пачну з фразы “Гацукович уже лет десять лидирует в негласном соперничестве инспекторов по задержанию нетрезвых водителей....за 20 лет безупречной службы инспектор наказал более 3.000 любителей «хмельной» езды”.

Вы разумееце, што адкалолі? Гацуковіч за 20 гадоў “безупречной службы” як быў звычайным шэрым інспектарам гэтак і застаўся пешкай у глухой правінцыі. Якія ж тады людзі робяць у нас карыеру?

Можа сыны і іншыя родзічы вертыкальшчыкаў?

А што Вы скажыце пра наступны блок: “Сам старший лейтенант признается, что никакого секрета успеха у него нет, и пьют в Ивацевичах не больше, чем где–либо. Просто он и сам научился распознавать, кто сел за руль, пропустив рюмку, и появилось много таких же нетерпимых к пьянству друзей, которые помогают в работе”.

І праз пару абзацаў: “в Ивацевичской ГАИ всего 15 автоинспекторов”. Гэтую колькасць людзей Вы называеце “много нетерпимых к пьянству друзей, которые помогают в работе”?

Што людзі падумаюць пра беларускія гарады, дзе 15 цвярозых гэта ўжо “много”!

Ну што - будзем калоцца або зачытаць наступны абзац?

Калі ласка. “Если условно разделить район на зоны, то где–то пьют мало, где–то любят похмеляться с утра — и в дорогу, где–то молодежь по вечерам гонки устраивает. А вот зона в районе поселка Телеханы — непобедимая. Там нам еще работать и работать, — вздыхает автоинспектор”.

Па вашаму такім чынам выглядае тапаграфія нашай мясцовасці на 12 гаду праўлення горача каханага кіраўніка: “где–то пьют мало, где–то любят похмеляться с утра”.

А ў раён пасёлку Тэлеханы ўвогуле мянты нос баяцца сунуць.

Я сказаў слухаць сюды.

Што Вы кажыце? А-а. Недаглядзелі. Недаглядзець канешне можна, аднак не такое: “Чуть приструнили пьяниц, другая беда свалилась на отремонтированные к областным «Дажынкам» дороги — лихачи. В минувшем году в Ивацевичском районе число задержанных за превышение скорости увеличилось не на какой–нибудь десяток–другой — на 2.333 человека!”.

Іншымі словамі калі б не Дажынкі – свята адраджэння сяла, то дарогі вакол Івацэвічаў былі б сапраўдным поясам бяспекі.

Ну што скажыце, сп. Якубовіч? Няма што і сказаць. Ну давайце, давайце каліцесь. Суд улічыць пакаянне і скосіць вам тэрмін. Гарантую, што не агучу на судзе наступную тыраду: “Можно надеяться, что в скором времени на дорогах останутся самые опытные водители, а также добросовестные, дисциплинированные, следующие каждому пункту ПДД. И, может быть, везучие”.

Адным словам - калі пафарціла ў супер лото, то смела кідай за каўнер фугас чарнілаў і на аўтастраду. Вы ж адзін з тых, каго называюць “везучие”.

Ага, бачу Вам сорамна. Дык што лёд рушыўся?

Пішыце ”я - Павел Якубовіч каюся, што па заданню БНФ-КХП, сябрам якой я тайна з’яўляюся з 1996 году, рэгулярна кампраметаваў рэжым Лукашэнка. Напісалі. Цяпер подпіс. Ну вось і ўсе.

Канвойны, правядзіце грамадзяніна ў камеру.

Як вамі такі варыянт сп. Якубовіч.

Натуральна - не фантан. Таму паспрабуйце заўтра ж рэабілітавацца.

Веру - мы зробім Саўбелку флагманам рынкава - сацыялістычнага друку!

Ваш фанатычны чытач

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць