Усяго патроху

Шматмоўе павышае канкурэнтаздольнасьць эўрапейскіх прадпрыемcтваў

Эўрапейская Камісія апублікавала дасьледваньне, што асьвятляе сувязь паміж шматмоўем і вынікамі эўрапейскага бізнэсу.

23 лютага Эўрапейская Камісія апублікавала дасьледваньне, што асьвятляе сувязь паміж шматмоўем і вынікамі эўрапейскага бізнэсу.

«Было б памылкай лічыць, што інвэставаньне ў вывучэньне замежных моваў зьяўляецца непажаданымі выдаткамі для бізнэсу», — пракамэнтаваў падзею Эўрапейскі Камісар па пытаньнях шматмоўя Леанард Орбан. «Наадварот, падобнае інвэставаньне можа значна павысіць бізнэс‑магчымасьці кампаніі», — падкрэсьліў Камісар. «Я хацеў бы зрабіць шматмоўе адным з галоўных прынцыпаў Лісабонскай стратэгіі, накіраванай на стымуляваньне росту і занятасьці ў ЭЗ», — падкрэсьліў спадар Орбан.

Дасьледваньне «Наступствы недастатковых ведаў замежных моваў на прадпрыемствах для эўрапейскай эканомікі» было праведзенае па замове Эўрапейскай Камісіі брытанскім Нацыянальным лінгвістычным цэнтрам. Падчас дасьледваньня быў прааналізаваны ўзровень ведаў замежных моваў на 2000 малых і сярэдніх прадпрыемствах ЭЗ, інфармацыю дапоўнілі дадзеныя 30 мультынацыянальных кампаніяў, высновы экспэртаў па асобных дзяржавах і дасьледваньні канкрэтных прыкладаў.

Згодна з вынікамі дасьледваньня, прадпрыемствы, што плянуюць выйсьці на новыя міжнародныя рынкі, нячаста інвэстуюць сродкі ў праграмы вывучэньня замежных моваў. Часьцей за ўсё яны шукаюць супрацоўнікаў, якія ўжо маюць моўныя навыкі.

На думку Камісіі, такі падыход усё меней адпавядае выклікам сучаснай эканомікі. У цяперашняй эканамічнай сытуацыі бізнэс і інстытуты ЭЗ павінны больш інвэставаць у вывучэньне замежных моваў і разьвіцьцё навыкаў міжкультурнай камунікацыі.

Нягледзячы на важнасьць ангельскай мовы для дзелавых зносінаў, вынікі дасьледваньня сьведчаць пра тое, што ўсё большую вагу набываюць іншыя эўрапейскія мовы (нямецкая, французская, гішпанская), а таксама кітайская, арабская і расейская.

Больш падрабязна

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень6

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць