Эканоміка99

Расіі зноў не падабаецца беларускае малако

«Саюзмалако» прапануе выключыць з экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію сухое натуральнае малако і сухую малочную сыроватку

Нацыянальны саюз вытворцаў малака («Саюзмалако», Расія) прапануе выключыць з экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію сухое натуральнае малако і сухую малочную сыроватку. Пра гэта гаворыцца ў лісце саюза міністрам сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі.

У лісце адзначаецца, што да пачатку 2012 года сярэдняя канчатковая (з улікам сортнасці і паказчыкаў тлушчу і бялку) цана на сырое таварнае малако ў Расіі склала 15–16 рублёў за кг, у той час як у Беларусі яна не перавышае 11 рублёў за кг.

«Гэта з’яўляецца асновай беспрэцэдэнтнай канкурэнтнай перавагі беларускіх малочных прадуктаў перад аналагічнымі расійскімі ва ўмовах агульнага рынку Мытнага саюза», — перакананыя прадстаўнікі «Саюзмалака».

Паводле іх слоў, у традыцыйна складаны зімовы перыяд для малочнай індустрыі, калі цэны на сырое малако растуць разам з расходамі перапрацоўшчыкаў, Мінсельгасхарч Беларусі працягвае зніжаць індыкатыўныя цэны на стратэгічныя малочныя прадукты, што экспартуюцца ў Расію. «Рэкамендаваныя Мінсельгасхарчам Беларусі цэны для расійскага рынку з’яўляюцца згубнымі для айчынных вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака», — сцвярджаюць у саюзе.

Так, на сёння масла жывёльнае 72,5% прапануецца па 108,5 рубля за кг, масла жывёльнае 82,5% — па 125 рублёў за кг, сухое натуральнае малако — па 144 рублі за кг, сухое абястлушчанае малако — па 118 рублёў за кг, сухая малочная сыроватка — па 41,8 рубля за кг.

«Расійскія ж прадпрыемствы канкурыраваць з такой прапановай не могуць, што відавочна з розніцы ў цане сыравіннага складніка», — падкрэсліваецца ў лісце.

У інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Андрэй Даніленка патлумачыў: «Паніку на рынку сёння ствараюць перакупшчыкі і трэйдары. Яны спрабуюць пераканаць беларускіх вытворцаў у неабходнасці зніжаць цэны. Калі яны гэтага не зробяць, то іх прадукцыя не будзе рэалізоўвацца на расійскім рынку».

У выніку беларускія прадпрыемствы, паводле слоў Даніленкі, пачынаюць усур’ёз апасацца, што не змогуць прадаць сваю прадукцыю. «Хаця на самай справе рынак стабільны і ні ў якім выпадку нельга паддавацца шантажу гэтых перакупшчыкаў», — падкрэсліў кіраўнік саюза.

Эксперты «Саюзмалака» ў сваім лісце мяркуюць, што ў найбліжэйшы месяц будзе назірацца «затаваранасць сырам, сухім натуральным малаком і сухой малочнай сыроваткай. Адсутнасць попыту, выкліканая нізкім спажывецкім попытам і дэмпінгавымі прапановамі беларускіх вытворцаў, можа прывесці да рэзкага падзення закупачных цэн на сырое малако ў Расіі».

«У такім выпадку, у сезон вялікага малака, мы можам сутыкнуцца з адмовай перапрацоўшчыкаў закупляць малако ў адпаведнасці з цэнавым калідорам, што прывядзе да дэстабілізацыі цэнавай сітуацыі і забою малочнага статку», — адзначаецца ў лісце саюза.

Даніленка бачыць выйсце з сітуацыі перш за ўсё ў пераглядзе пазіцый беларускага экспарту. «Мы прапануем выключыць пазіцыю сухога натуральнага малака і сухой малочнай сыроваткі з пераліку малочных прадуктаў, што пастаўляюцца беларускімі прадпрыемствамі ў Расію да канца 2012 года», — адзначыў ён.

Таксама, паводле слоў Даніленкі, у найбліжэйшы час Беларусь павінна павысіць індыкатыўныя цэны на жывёльнае масла тлустасцю 72,5% і 82,5% і на сухое абястлушчанае малако, якія экспартуюцца ў Расію.

Прынцыпова важным момантам з’яўляецца «змяненне статуса Балансу гандлю малаком і малочнымі прадуктамі, які штогод падпісваецца міністэрствамі сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі», перакананыя ў «Саюзмалацэ».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць