Культура66

Бацька беларускага пейзажа

150 гадоў таму памёр мастак Вінцэнт Дмахоўскі.

22 лютага 1862 года не стала Вінцэнта Дмахоўскага, якога называюць «бацькам беларускага пейзажа». Па значнасці для беларускай культуры ён не саступае Марку Шагалу.

У свой час Дмахоўскі меў каласальную славу. Яго параўноваўлі з французскім пачынальнікам новай пейзажнай школы Клодам Ларэнам. Дмахоўскі нарадзіўся ў 1807 годзе на Ашмяншчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма.

Да Дмахоўскага пейзаж выконваў функцыю афармлення, найчасцей проста як заднік карціны. А Дмахоўскі зрабіў пейзаж асобным жанрам
і, што важна, гэта былі нашыя пейзажы — ваколіцы Вільні, Нясвіж… Бывалі і нечаканыя карціны — лясныя пажары, напрыклад.
Тады модна было маляваць краявіды Італіі, а Дмахоўскі маляваў родныя мясціны, што дало развіццё патрыятычнай жывапіснай плыні.

На жаль,

у Беларусі няма ніводнай карціны Дмахоўскага,
некалькі з ягоных пейзажаў захаваліся ў Вільні. Многія карціны былі проста страчаныя — лёс Дмахоўскага быў няпросты. Падчас навучання Дмахоўскі быў сябрам таемных студэнцкіх таварыстваў, праз што трапіў у расійскае войска. Яму было 24 гады, калі адбылося паўстанне 1831 года. Ён тады быў паручнікам у войску, але ўзяў найактыўнейшы ўдзел у паўстанні.

Зразумела, пасля яму давялося з’ехаць у Парыж, пасля ў Італію. Вярнуўся Дмахоўскі дахаты толькі пасля амністыі 1837-га для ўдзельнікаў паўстання, і працаваў на Радзіме ў сваім маёнтку. Частка ягоных карцін пагарэла падчас пажараў у маёнтках, частка вывезеная. Памёр Дмахоўскі ў 1862 годзе ва ўзросце 55 гадоў. Вельмі шкада, што цяпер выбітны мастак-рамантык, бацька беларускага пейзажа, амаль забыты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў29

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА5

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць