Усяго патроху44

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ

Вы замахнуліся, а яна ўжо знікла. Здаецца, што муха прадчувае ваш рух. Насамрэч справа не ў інтуіцыі, а ў тым, як яна ўспрымае час. Новыя даследаванні паказваюць: розныя віды жывёл «жывуць» у розных тэмпах рэальнасці. І муха — адзін з чэмпіёнаў хуткасці зроку. З падрабязнасцямі знаёміць The Conversation.

Фота: Getty Images

Пакуль вы чытаеце гэты тэкст, экран перад вамі, хутчэй за ўсё, мільгае больш як 240 разоў за секунду. Аднак вы гэтага не заўважаеце — для чалавека такое мігценне зліваецца ў суцэльнае святло.

А вось для мухі, што кружыць над галавой, экран выглядаў бы як сапраўдны страбаскоп. Гэта азначае, што яна ўспрымае больш «кадраў» рэальнасці за тую ж секунду, чым чалавек.

Для нас мяч, які ляціць з вялікай хуткасцю, можа здавацца размытым. А вось стракозы ці галубы бачаць яго ў дэталях. Наадварот, для слімакоў такі рух, верагодна, занадта хуткі, каб яго ўвогуле зафіксаваць.

Каб зразумець, чаму так адбываецца, даследчыкі сабралі і прааналізавалі ўжо апублікаваныя вынікі эксперыментаў вымярэння ўспрымання часу ў 237 відаў — ад медуз да пазваночных жывёл.

У гэтых працах выкарыстоўваўся адзін і той жа паказчык — максімальная крытычная частата зліцця мігцення (maximum critical flicker fusion rate). Яна паказвае, колькі асобных успышак святла вока здольнае адрозніць за адну секунду. Вымяраецца гэты паказчык у герцах (Гц).

Каб вызначыць гэтую мяжу, навукоўцы паступова павялічваюць частату мігцення святла і фіксуюць момант, калі яно пачынае здавацца суцэльным. Гэты парог і вызначае хуткасць зроку.

Аналіз паказаў, што разнастайнасць у гэтым паказчыку яшчэ большая, чым меркавалася. У чалавека мяжа складае каля 65 Гц. Птушкі, напрыклад валасяніца-белашыйка, бачаць да 138 мігценняў за секунду. Мухі цэцэ і стракозы — да 300.

З паказчыкам 65 герцаў чалавек выглядае даволі годна ў параўнанні з многімі млекакормячымі: пацукі маюць каля 47 Гц, сабакі — каля 84. Аднак ёсць і значна больш «павольныя» вочы. Глыбакаводная рыба эскалар адрознівае толькі 12 мігценняў за секунду, а марская зорка і гіганцкі афрыканскі слімак — усяго каля 0,7.

Чаму так?

Як адзначаюць аўтары, адрозненні ў значнай ступені вызначаюцца тэмпам жыцця канкрэтнага віду. Гэтую ідэю апісвае гіпотэза Аўтрума: высокая хуткасць зроку патрабуе значных энергетычных выдаткаў, таму яна замацоўваецца перадусім у відаў з хуткім ладам жыцця — тых, каму патрэбная імгненная рэакцыя.

Менавіта таму лятучыя віды маюць самую высокую хуткасць зроку. У сярэднім яны бачаць свет прыкладна ўдвая хутчэй, чым жывёлы, што не лётаюць. Больш высокі гэты паказчык і ў драпежнікаў, якія пераследуюць здабычу.

Дадатковую заканамернасць даследчыкі выявілі ў водным асяроддзі: там меншыя віды, як правіла, бачаць хутчэй за буйныя. Прычым менавіта ў вадзе сувязь паміж памерам і хуткасцю зроку аказалася асабліва выразнай. Чаму так адбываецца, пакуль дакладна невядома, але магчыма, вада дазваляе імгненныя змены кірунку руху.

У цёмных асяроддзях хуткасць зроку зніжаецца. Каб «злавіць» як мага больш святла, вочы павінны працаваць павольней — падобна да фотаапарата з доўгай вытрымкай. Але за гэта даводзіцца плаціць: хуткі рух становіцца размытым.

Фота: By Eve Livesey / Getty Images

Як муха бачыць вас

Што гэта значыць на практыцы? Муха пастаянна лётае, імкліва змяняе кірунак і ўвесь час рызыкуе быць з’едзенай. Каб выжыць, яна павінна заўважаць пагрозу раней, чым яна стане смяротнай. Таму яе зрок працуе з вельмі высокай хуткасцю.

Калі вы рухаеце рукой, для вас гэта адзін жэст. Для мухі — паслядоўнасць дробных фаз. Яна атрымлівае больш візуальнай інфармацыі за тую ж секунду і раней выяўляе небяспеку. Таму, калі вам здаецца, што вы ўжо амаль дакрануліся да яе, яна даўно ўзляцела.

Фізічна секунда для ўсіх істот аднолькавая. Але тое, колькі свету змяшчаецца ў гэтай секундзе, залежыць ад таго, наколькі хутка вы жывяце.

Каментары4

  • збышак
    26.02.2026
    заўсёды дзівіла як кот сваей нязграбнай лапай можа схапіць муху і з'есці пасля
  • Тру
    26.02.2026
    Чаму так цяжка злавіць Мельнікаву?
  • 26.02.2026
    збышак, ) гэта вы яшчэ ня бачылі як шимпанзе ёсьць тых мух . Яна быццам суніцы ў паветры збірае . Аніякіх хуткіх рухаў . Гатыя мудрагелістыя чаго толькі ...

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў97

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Чым небяспечныя паркавыя вавёркі і як не заразіцца ад іх хваробамі1

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем3

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы6

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы35

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы25

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў97

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць