Спорт33

Біятлон глядзяць ахвотней, чым матчы КХЛ

Матчы плей-оф з удзелам «Дынама» будуць паказваць у запісе.

Намеснік дырэктара Дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч расказаў аб прычынах паказу матчаў плей-оф КХЛ з удзелам мінскага «Дынама» ў запісе.

— Матчы мінскага «Дынама» у першым раўндзе плей-оф КХЛ 3 і 4 сакавіка, што пройдуць у Бабруйску, будуць паказаны ў запісе. Чаму?

— Гэтыя матчы па часе супадаюць з біятлоннай гонкай на чэмпіянаце свету ў Рупольдынгу [сусветнае першынство стартуе 1 сакавіка]. Таму спачатку будзе трансляцыя спаборніцтваў па біятлоне, а ўслед за ёй — паказ хакейнага матчу.

— На форуме мінскага «Дынама» публікавалі адказ на адзін з лістоў, які адрасуецца ў Дырэкцыю. Там паведамлялася, што рэйтынг біятлонных трансляцый з удзелам Дар’і Домрачавай вышэйшы, чым у хакея.

— Так і ёсць. Але тут шмат момантаў. Хтосьці скажа, што ў КХЛ зараз плей-оф, а не рэгулярны чэмпіянат. Але і ў біятлоне на гэтым тыдні чэмпіянат свету, а не этап Кубка.

На гэты момант самы рэйтынгавы матч мінскага «Дынама» ў гэтым сезоне дацягнуў да адзнакі самай нізкай па рэйтынгу трансляцыі жаночага біятлона.
Такія вось суадносіны сіл. Таму праграма сфарміравана так, каб спачатку была больш высокарэйтынгавая трансляцыя спаборніцтваў, у якім разыгрываецца медаль чэмпіянату свету, — сказаў Казюкевіч.

***

Адзначым, што 3 і 4 сакавіка мінскае «Дынама» у Бабруйску правядзе 3-і і 4-ы матчы плей-оф Кубка Гагарына з маскоўскімі аднаклубнікамі. Сустрэчы пачнуцца ў 17:00, а трансляцыі на тэлеканале Беларусь-2 запланаваныя на 18:45.

Каментары3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць