Грамадства22

У Змітра Бандарэнкі пагоршыўся стан здароўя

У Змітра Бандарэнкі, каардынатара кампаніі «Еўрапейская Беларусь», даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, у магілёўскай калоніі № 15 пагоршыўся стан здароўя, паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, Зміцер прыслаў ліст, дзе піша, што ў калоніі быў вялікі агляд. «Зняволеныя доўга стаялі, Зміцер прастудзіўся. У яго была высокая тэмпература, ён пайшоў у санчастку, яму далі лекі. Ён папрасіў паляжаць у санчастцы — усё-такі, у яго хворы хрыбет, і ён ходзіць з кійком. Спачатку яму адмовілі са словамі: „Ідзіце, Бандарэнка, не гандлюйцеся“. Але потым усё-такі памясцілі ў санчастку», — расказала Вольга Бандарэнка.

У пятніцу, 2 сакавіка, у калоніі павінна адбыцца пасяджэнне камісіі па інваліднасці. «Улічваючы тое, што ў камісію ўваходзяць прадстаўнікі КДБ, МУС, Міністэрства абароны, я не думаю, што гэтая камісія дасць Змітру групу інваліднасці», — адзначыла жонка зняволенага.

Нагадаем, Зміцер Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. У канцы студзеня гэтага года Бандарэнку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў калоніі, нягледзячы на цяжкі стан здароўя. Асуджанаму, у прыватнасці, забаранілі карыстацца кастылём, на які ён абапіраўся пры хадзьбе, насіць мяккі абутак, які яму перадала жонка, абавязалі выходзіць на працу, на паверку на пляц, хадзіць у страі.

Бандарэнка 1 лютага падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага яму дазволілі карыстацца кастылём.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць