Грамадства66

Мінчука арыштавалі за мацюкі на адрас «Белтэлекама»

Ён атрымаў пяць сутак.

37-гадовы жыхар горада распісаў нецэнзурнымі словамі офіс «Белтэлекама», пакрыўджаны тым, што кампанія не забяспечыла яму ўстойлівае злучэнне.

Праведная помста павярнулася адміністрацыйным спагнаннем: мужчына атрымаў 5 сутак арышту, піша onliner.by.

Па словах прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Святланы Кабковай, начны вольны час гора-графіціст праводзіў за праглядам інтэрнэт-старонак. У нейкі момант доступ перапыніўся. Карыстальнік патэлефанаваў сябру і даведаўся, што ў таго такія ж праблемы. Яшчэ больш разлютаваны, ён захацеў асабіста разабрацца, што ж адбылося.

Народны «мсцівец» узяў таксі і ў дзве гадзіны ночы паехаў да офіса «Белтэлекама» на вуліцу Энгельса. Дзверы, зразумела, былі зачыненыя. Тады мужчына дастаў чырвоны маркер і пачаў пісаць на аконных ралетах офіса. Тэкст надпісаў не раскрываецца.

Карыстальніку інтэрнэта не пашанцавала. У гэты час побач з будынкам стаяў аўтобус, у якім знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі «графіціста» і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол. Суд вырашыў пакараць яго пяццю суткамі арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць