Эканоміка11

Румас прасіў Мытны саюз выступіць супраць санкцый

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) падрыхтуе прапановы па супрацьдзеянні эканамічнаму націску на дзяржавы — члены Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў 19 сакавіка ў Маскве журналістам віцэ-прэм’ер урада Беларусі Сяргей Румас.

«Савет даручыў падрыхтаваць гэтыя мерапрыемствы, і калегія ЕЭК зоймецца канкрэтнымі захадамі па супрацьдзеянні гэтаму эканамічнаму націску», — сказаў Румас у вячэрняй праграме навін тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле яго слоў, на пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў падзяку сваім калегам за адпаведныя сумесныя заявы, зробленыя як на ўзроўні прэзідэнтаў, так і кіраўнікоў урадаў.

Акрамя кіраўнікоў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС (Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан) на саміт прыбылі лідары дзяржаў — назіральнікаў пры Супольнасці (Арменія, Малдова, Украіна).

Прэзідэнты абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне дзяржаў інтэграцыйнага аб’яднання ва ўмовах стварэння і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Асноўнай тэмай парадку дня стала абмеркаванне праекта дагавора аб пераўтварэнні ЕўрАзЭС і фарміраванні на яго аснове новага інтэграцыйнага аб’яднання. Рашэнне пра гэта было прынята на папярэднім саміце ЕўрАзЭС 19 снежня 2011 года.

Разам з тым, як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, дыскусія падчас пасяджэння Міждяржсавета ЕўрАзЭС паказала, што пытанне мае патрэбу ў дапрацоўцы.

Беларускі бок, паводле слоў члена дэлегацыі віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса, быў гатовы падпісаць дагавор, але ён не быў падтрыманы іншымі ўдзельнікамі Супольнасці. Кіраўнікі дзяржаў даручылі ўрадам сумесна з калегіяй ЕЭК прадоўжыць кансультацыі і на працягу двух месяцаў падрыхтаваць новыя прапановы. Па выніках пасяджэння падпісана рашэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб ходзе працы над праектам дагавора па пераўтварэнні Еўразійскай эканамічнай супольнасці».

Прэзідэнты таксама разгледзелі пытанні пачатку працы Еўразійскай эканамічнай камісіі, уніфікацыі пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах — членах Мытнага саюза. Па выніках абмеркавання падпісаны адпаведныя дакументы: рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб пачатку працы Еўразійскай эканамічнай камісіі» і «Аб ходзе працы над выкананнем рашэння № 70 кіраўнікоў дзяржаў ад 9 снежня 2010 года «Аб уніфікацыі пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах — членах Мытнага саюза».

Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю працягнецца 20 сакавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць