Літаратура1111

Самы шчыры паэт Берасцейшчыны

26 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей Іван Арабейка.

26 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей самы шчыры паэт Брэсцка-Пінскага Палесся Іван Арабейка. Родам творца з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, у свой час вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце, закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1968 года жыве ў Брэсце, праўда, цяперака ў горад прыязджае толькі па пільнай патрэбе, пасяліўся ў суседняй з радзімаю вёсцы Жыцін, якая за чатыры кіламетры ад Хмелева. На рахунку Івана Арабейкі два паэтычныя зборнікі — «Услед за сонцам» і «Асенні ранак». На маю прапанову адшкадаваць жменю вершаў для «Нашай Нівы» юбіляр прыязна адгукнуўся. Давайце, шаноўныя чытачы, разам з Вамі пачытаем новыя вершы Івана Арабейкі і пажадаем яму доўгія лета, лёгкасці пяра.

* * *

Прыснілася: я ладным дзецюком
Бягу па жыце лёгка і прыгожа.
Ды раптам бліснула, і грымнуў гром,
І хлынуў дождж, і затраслося збожжа.

І ў міг адзін лягло яно пластом.
У полі штось нячыстае вілося:
Ляцеў віхор з валошкамі, з лісцём,

І ўшчэнт з зямлёй змяшалася калоссе.

І адняло мне мову, і я змоўк,
І так стаяў, напоўнены трывогай.
А гром грымеў, і вуркатаў прарок:
— Яшчэ наперадзе твая дарога.

* * *

Нізінны край, мой кут абраны.
Тут цішыня, хоць вудай вудзь.
Сівыя наміткі туману
Чарот чапляючы, плывуць.

Свае, чужыя тут драпежылі.
Шапталі: «Кінь свой край, забудзь».
Мне ж сняцца тут пад Белавежаю
Кушляны, Вязынка, Альбуць.

Зямля для песні набалелая.
Зямля азёр і курганоў.
Ці не таму завешся Белаю
Між гэтых белых туманоў?

* * *

Не, я не ўмёр, я ў глыб сябе зашыўся.
І слухаў свет, дзівосны, дасканалы.
Я ў Пушкіна эпітэтам вучыўся,
А болю і любові — у Купалы.

* * *

Не, я не з тымі, хто куе
Сваё жалеза ў банк швейцарскі,
Душу хто лёгка прадае
За лыжку нейкай там мачанкі.

Хто за цярновы выдае
Ганебны свой вянок з гароху…
Я з тымі, хто жыццё пяе,
Йдучы за праўду на Галгофу.

* * *

Выйду ў вечаровае сутонне
І пачую — ў небе крык плыве.
Раскажыце, што за сум вас гоніць,
Бежанцы нябесныя мае?

Можа вы сабраліся зарана?
З-за чаго такі бадзяжны лёс?
І каму яна адрасавана
Гэтая жалоба з-пад нябёс?

Можа вам было тут нелюдзіма
І са мной вы долі аднае?
Можа вы галёкалі Радзіме,
А яна ваш крык не прызнае?

* * *

Цаню спакой і шішыню.
У вёсцы болей сонца, неба.
Ля печы сядзеш, ля агню, —
Ніякіх скарбаў і не трэба.

Не думайце, што я астыў,
Што крах, закончана дарога.
Манаха кліча манастыр,
А мне вось тут бліжэй да Бога.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць