Cупрацоўнікі Следчага камітэта будуць вучыць студэнтаў Акадэміі кіравання
Для паляпшэння навучальнага працэсу, удасканалення практычнага складніка навучання да правядзення заняткаў са студэнтамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце будуць прыцягвацца дзейныя супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі.Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 4 красавіка на сустрэчы старшыні Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка з кіраўніцтвам ВНК.
Валерый Вакульчык таксама сустрэўся са студэнтамі, якія вучацца па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і права»,
У сваю чаргу студэнтаў цікавілі змяненні ў заканадаўстве, якія адбыліся ў сувязі са стварэннем новай праваахоўнай структуры, а таксама парадак і ўмовы прыёму на службу ў Следчы камітэт.
Каментары