На ўскраіне Гродна будуць запускаць ракеты. У імправізаваны касмадром на тры дні ператворыцца ўрочышча Забалаць. Тут упершыню ў Гродне 13-15 красавіка пройдзе этап кубка свету па ракетамадэльным спорце.
Самыя відовішчныя мерапрыемствы пройдуць у суботу, у другой палове дня. У гэты час будзе вырабляцца запуск паменшаных копій сапраўдных ракет, а таксама радыёкіраваных мадэляў ракет. Як правіла, яны паднімаюцца на вышыню 50-100 метраў і вядуць сябе як сапраўдныя - гучна шумяць і пускаюць дым. Для параўнання, спартыўныя мадэлі паднімаюцца на 150-300 метраў, іх палёты не суправаджаюцца спецэфектамі.
Каментары