Здарэнні11

Веласіпедыст трапіў пад аўтобус у Мінску — і збег

Па словах відавочцаў, галава ў яго была разбіта да крыві.

Раварыст трапіў пад аўтобус у Мінску і з'ехаў да прыбыцця ДАІ, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Алена Волчак.

Сёння каля 9.00 на вуліцы Гарэцкага пад рэйсавы аўтобус (маршрут № 116) трапіў веласіпедыст. Паводле кіроўцы, пацярпелы ехаў па краі праезнай часткі, злёгку віляючы з боку ў бок. Аўтобус узяў крыху ўлева і пайшоў на абгон. У гэты момант пярэдняе кола ровара трапіла ў выбоіну на дарозе, раварыст страціў кіраванне, зваліўся спачатку на борт аўтобуса, а затым на праезную частку. Пры гэтым, па словах відавочцаў, ён моцна ўдарыўся плячом і галавой (галава была разбіта да крыві).

Тым не менш, пакуль аўтобус спыняўся, пацярпелы ускочыў на ровар і з месца здарэння ўцёк.

Кіроўца выклікаў ДАІ, але інспектарам акрамя слядоў крыві на асфальце зафіксаваць не было чаго. У ДАІ разлічваюць, што пацярпелы неўзабаве абвесціцца ў адной са сталічных бальніц, бо траўмы ў яго могуць быць істотнымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць