Па стане на 1 красавіка 2012 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі назапасілася гатовай прадукцыі на 18 трлн. 377,7 млрд. рублёў (прыкладна 2,3 млрд. даляраў у эквіваленце).

Як паведамляе Белстат, аб'ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 46,4% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, паменшыўшыся за сакавік на 2,5% (48,9% — на 1 сакавіка 2012 года).

Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці — на прадпрыемствах абутковай і гарбарнай галіны (220,8%), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (135,6%), фармацэўтычнай галіны (131,5%).

У горназдабыўнай прамысловасці гэты паказчык склаў 8,6% (на 1 сакавіка 2012 года — 8,7%), у апрацоўчай — 53% (56,7%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 58,8% (69,9%), дрэваапрацоўчай галіне — 71,8% (73,1%), цэлюлозна-папяровай галіне і выдавецкай дзейнасці — 68,2% (62,5%).

На прадпрыемствах па вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў суадносіны запасаў прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 73,4% (64,3%), у металургічнай вытворчасці — 44,4% (43,5%), вытворчасці машын і абсталявання — 97,7% (87%), вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 88,5% (81,1%), транспартных сродкаў і абсталявання — 78,1% (77,3%), іншых галінах прамысловасці — 54,5% (52,2%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?