Усяго патроху1515

Гудбай, Ленін!

Колькасць помнікаў правадыру пралетарыяту скарачаецца, але многія з іх не здаюцца.

Пры канцы сакавіка ў Лынтупах, што на Пастаўшчыне, знеслі бюст Леніну, які стаяў каля прахадной мясцовага спіртзавода. Такім чынам, на адзін помнік правадыру пралетарыяту ў Беларусі стала меней. Аднак у гісторыі краіны былі і здараюцца выпадкі, калі помнікі Ільічу набываюць новае жыццё. Часам працэс рэінкарнацыі суправаджаецца кур’ёзнымі ака-лічнасцямі.

Навагрудак

Помнік Леніну тут стаяў на пастаменце на аднайменнай плошчы да 1998-га. Горад рыхтавалі да 200-годдзя нараджэння Адама Міцкевіча, і помнік дэмантавалі. Казалі, што пад ім нібыта знайшлі кулямёт. Але скептыкі сцвярджалі, што такім чынам адцягвалі ўвагу ад знойдзеных на гэтым жа месцы парэштак расстраляных НКВД «ворагаў народа». Як бы там ні было, але Ленін з Навагрудка нікуды не дзеўся. Мясцовыя ўлады прапанавалі прадпрымальнікам ахвяраваць на бюст правадыру, і тыя не адмовіліся. Бронзавы Ленін неўзабаве з’явіўся каля плота вінзавода. У лістападзе 2009 яго аблілі зялёнай фарбай. Вінаватым прызналі актывіста Хрысціянскай дэмакратыі прадпрымальніка Юрыя Казака.

Нясвіж

У пачатку 2000-х пры спробе пераносу быў разбураны гіпсавы Ленін. Ён стаяў насупраць галантарэйнай крамы «Надзея». Мясцовыя жартавалі, што зімой Ільіч асабліва сімвалічна выцягваў руку да крамы, нібы прасіў «Надзею Канстанцінаўну» прынесці яму цёплую шапку.

Леніна такі аднавілі. Па-фарбавалі ў бронзу і паставілі ў іншым месцы.

Карэліччына

У суседніх Карэлічах помніка Леніну няма. Затое бюстаў правадыру поўна ў навакольных вёсках. Да апошняга пра іх пільна клапаціліся мясцовыя сельсаветы. У вёсцы Краснае бюст з’явіўся ўжо па развале СССР — старшыня калгаса, мабыць, усё яшчэ не верыў у крах імперыі і перастрахаваўся. Гіпсавы Ільіч узіраўся ў вітрыну вясковай крамы да 2010-га, калі вёска канчаткова ператварылася ў аграгарадок. Бюст аднеслі на школьны двор, а потым спісалі.

Ліда

У 2006-м тут спачатку дэмантавалі, а пасля аднавілі адзін з апошніх у горадзе помнікаў Леніну. Статуя стаяла перад будынкам былога Дома афіцэраў. Пасля рэканструкцыі плошчы яе перанеслі, як і ў Навагрудку, у іншае месца. Іншыя помнікі або зніклі, або былі разбураныя праціўнікамі камуністычнай спадчыны на пачатку незалежнасці.

Жодзіна

У 2007 годзе невядомыя разбурылі адзін з двух помнікаў Леніну. Здарылася гэта перад днём горада. Паводле міліцыі, помнік бурылі «з дапамогай цяжкіх тупых прадметаў». Другі помнік, размешчаны каля Палаца культуры БелАЗа, знішчылі раней. Яго ўзарвалі з дапамогай выбухоўкі.

У суседнім Барысаве колькі год таму мясцовы жыхар пашкодзіў пастамент, на якім стаіць помнік Леніну. Мужчыну памясцілі ў псіхіятрычную лякарню. А помнік дагэтуль не адрамантавалі.

Гомельшчына

У 2009 у гарадскім пасёлку Уваравічы бетонным помнікам Леніну заціснула 21-гадовага хлопца. Ён ускараскаўся на статую і хацеў павіснуць на руцэ правадыра. Але помнік абрынуўся. Мясцовыя ўлады хацелі аднавіць «помнік-забойцу», але рэзананс у прэсе прымусіў іх адмовіцца ад гэтых планаў. Помнік канчаткова знеслі.

Слонім

Усе шанцы вярнуцца на ранейшае месца мае адзін з чатырох помнікаў Леніну ў Слоніме. Як варыянт — размяшчэнне на новым месцы. Дэмантавалі яго ў сакавіку гэтага года. Месца, дзе ён стаяў, прадалі прыватніку. Рамантаваць і ўсталёўваць помнік ён будзе за свой кошт. Бізнэсоўца гэта не толькі не бянтэжыць — ён з настальгіяй згадвае часы свайго піянерства і зусім не супраць бачыць Леніна з вокнаў офіса.

Глядзі таксама: Калякін: Для беларусаў Ленін з’яўляецца вялікім чалавекам

Каментары15

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага7

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага7

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць