Грамадства77

Бараўляны пратэстуюць супраць будаўніцтва хімзавода

Небяспечнае прадпрыемства мае адкрыцца за некалькі кіламетраў ад Мінска.

Жыхары вёсак Дроздава і Малінаўка Бараўлянскага сельсавета б’юць трывогу. На ўчастку паміж іх населенымі пунктамі, за пару кіламетраў ад Мінска, кампанія СААТ «М-Стандарт» мае пабудаваць завод па вытворчасці хімічных сродкаў. Жыхары элітных катэджавых пасёлкаў, вядома ж, супраць.

Яны куплялі свае ўчасткі за $50–70 тысяч для таго, каб жыць у чыстым месцы, без забруджаных грунтовых водаў.

Гісторыя пачалася яшчэ ў сакавіку 2010 года, калі Мінаблвыканкам заключыў інвестыцыйную дамову з СААТ «М-Стандарт». Згодна з ёй, кампанія атрымала 5,55 га зямлі, на якіх у жніўні 2012 года мае адкрыцца вытворчасць.

На заводзе будуць выпускаць ахаладжальную вадкасць для дызельных аўтамабіляў і спецыяльны рэагент.
Агульны аб’ём вытворчасці на першым этапе складзе прыблізна па 4 тысячы тон першага і другога прадукту. У атмасферу пры гэтым будзе трапляць 2,8 тоны шкодных выкідаў штогод.

Дроздаўцаў такі варыянт не задавальняе. Яны адзначаюць, што, згодна з планам развіцця прыгараднай зоны Мінска, будаўніцтва хімічных прадпрыемстваў у гэтым месцы ў прынцыпе забаронена. Але працы ўсё адно праводзяцца. «На працягу 2011–2012 гадоў засвоена 27,8 мільярда рублёў, створана 31 працоўнае месца», — гаворыцца ў афіцыйным адказе дроздаўцам, падпісаным намеснікам старшыні аблвыканкама Аляксандрам Ермаком.

Чыноўнік даводзіць, што выконваюцца ўсе патрэбныя нормы: дазвол ад абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя атрыманы, санітарна-ахоўная зона складае не 50 метраў, як патрабуе заканадаўства, а нават 100 метраў.

Вось толькі жыхары вёсак усё адно не разумеюць, навошта будаваць прадпрыемства менавіта каля Мінска.

Калі прадаць зямлю завода пад катэджы, бюджэт можа атрымаць больш за $1 мільён. «У чым заключаецца інавацыйнасць вытворчасці, якой так хваліцца „М-Стандарт“? — абураецца прадстаўнік ініцыятыўнай групы Уладзімір, які расклейвае інфармацыю пра небяспечнае суседства. — Прывязуць хімікаты з-за мяжы, на адкрытай пляцоўцы будуць зліваць этыленгліколь з аўтацыстэрнаў у нейкія ёмістасці, а пасля ўручную разліваць у пластыкавыя кантэйнеры. Гэта фактычна прапісана ў праекце».

Каналізацыя ў праекце адсутнічае, атрымліваецца, што сцёкі пойдуць у глебу. Ёсць рызыка забруджвання грунтовых водаў. Гэта не адмаўляюць і ў Міністэрстве аховы прыроды, улічваючы магчымыя праблемы ў наступных пакаленняў дроздаўцаў. «Пры распрацоўцы праекта ўлічана тэарэтычная верагоднасць забруджвання падземнага ваданоснага грунту, якая ў выпадку аварыйных сітуацый дасягне яго праз 50 гадоў», — адказала намесніца міністра Галіна Ваўчуга.

Прадстаўнікі кампаніі «М-Стандарт» не каментуюць сітуацыю, раячы звяртацца да чыноўнікаў.

Сёння, 21 красавіка, у Бараўлянах пачынаецца вялікі сход супраць будаўніцтва хімзавода.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай9

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць