Статкевіч пра сукамерніка-спецназаўца: «Чалавек спакойны і адэкватны»
Палітвязень у лісце да бацькі пацвердзіў, што мае новага суседа.
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч у лісце да бацькі падцвердзіў інфармацыю, якая раней з’явілася ў СМІ, але не была пацверджана ў Дэпартаменце па выкананні пакаранняў.
Нагадаем, што пару дзён таму праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведаміла на сваім сайце, што ў камеру да Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі быў пераведзены былы намеснік камандзіра
Звесткі, што Васільеў меў дачыненне да «эскадрона смерці» з’яўляліся і раней.
Гледзячы па ўсім, інфармацыя, якую «Платформа» атрымала ад сваіх крыніц у магілёўскай турме дакладная.
У апошнім лісце да бацькі Мікола Статкевіч піша: «У мяне новы сусед — былы афіцэр спецназа. Нягледзячы на вялікі адседжаны тэрмін, чалавек спакойны і адэкватны».
У Дэпартаменце па выкананні пакаранняў інфармацыю пра тое, што да Статкевіча «падсялілі» Аляксандра Васільева, каментаваць адмаўляюцца.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары