Спорт22

Goals. by: Пуарэ будзе трэніраваць мужчынскую зборную Беларусі па біятлоне

Васьміразовы чэмпіён свету, француз Рафаэль Пуарэ ў будучым сезоне будзе трэніраваць мужчынскую зборную Беларусі, паведамляе Goals.by са спасылкай на Biathlon Online.

Яго жонка Ліў-Грэт і тры дачкі застануцца жыць у Нарвегіі. Паведамляецца, што супрацоўніцтва працягнецца да Алімпіяды 2014 г. у Сочы.

Нагадаем, што Пуарэ прылятаў у Мінск на перамовы 9–10 красавіка.
Прычым вёў перамовы са старшынёй федэрацыі біятлона (і старшынёй КДБ) Вадзімам Зайцавым. Пасля перамоваў Пуарэ ўзяў час на роздум і пакінуў сталіцу Беларусі.

Па завяршэнні сваёй кар’еры Рафаэль Пуарэ пачаў трэнерскую ў Нарвегіі — на радзіме сваёй жонкі Ліў-Грэты, дзе ён працаваў з юніёрамі. Апроч таго, Рафаэль кансультаваў аднаго з лідараў нарвежскай зборнай Тар’е Бё.

Мужчынская зборная Беларусі ў гэтым сезоне паказала кепскія вынікі.
Найлепшы з беларусаў Сяргей Новікаў у агульным заліку Кубка свету заняў 51-е месца, Аляксандр Бабчын — 78-е.

У той жа час вынікі жаночай зборнай непараўнальныя: Дар’я Домрачава заняла 2-е месца ў агульным заліку, заваявала два малыя крышталёвыя глобусы. Настасся Дубарэзава заняла 33-е месца ў агульным заліку, Надзея Скардзіна — 40-е, Людміла Калінчык — 42-я.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць