Грамадства1212

Лукашэнка: «Разбежка па заробках паміж самым бедным і самым багатым у Беларусі адзін да трох»

Лукашэнка не выключае, што да канца года заробкі могуць падвысіцца яшчэ некалькі разоў.

Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў.

«Яшчэ пару разоў сёлета, адчуваю, эканоміка нармальна працуе, мы выйдзем на павышэнне заробкаў», — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што такое павышэнне магчыма толькі пры нармальнай рабоце эканомікі, высокай прадукцыйнасці працы.

«Упэўнены, на працягу гэтага года мы зраўняемся і дасягнём прыкладна таго сярэдняга ўзроўню заробкаў, што ў суседзяў», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што на буйных беларускіх прадпрыемствах, так званых флагманах, ужо дастаткова высокі ўзровень заробкаў.

«Дурных грошай ніхто не плаціць. Але заработная плата, дапусцім, у нафтавікоў — каля $800 у месяц, БелАЗ, МАЗ, МТЗ, машынабудаванне — … звыш $ 500 даляраў, да $700 у некаторых. А пачыналася з $300
Таму паволі падцягваецца», — сказаў ён.

«Вось, кажуць, у Расіі заробак у паўтары разы вышэй. Разумееце, як лічыцца гэтая зарплата?
Ёсць, дапусцім, алігарх з мільярдамі даляраў стану, а ёсць звычайны селянін, які практычна нічога не атрымлівае. У кучу склалі, падзялілі, атрымалі сярэднюю. А хто гэтую сярэднюю зарплату мае? — сказаў Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі няма такой вялікай розніцы ў заробках.
«У нас гэта раўней. У іх адзін да трыццаці, прыкладна, разбежка па заработнай плаце паміж самым бедным і самым багатым, а ў нас адзін да трох, адзін да чатырох, так, як у перадавых краінах Еўропы, у лепшых краінах, дапусцім, у Швецыі.
Гэта таксама трэба ўлічваць», — мяркуе Лукашэнка.
Пры гэтым ён таксама папрасіў ўлічваць і ўзровень цэн.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць