Здарэнні

Жыхар Стаўбцоўскага раёна з-за рэўнасці збіў да смерці брата

У Стаўбцоўскім раёне 23 красавіка пасля праведзенай праверкі і заключэння судова-медыцынскай экспертызы была распачата справа на падставе часткі 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага) у дачыненні да 52-гадовага раней судзімага за крадзеж жыхара вёскі Заямнае.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына падазраецца ў тым, што вечарам 19 красавіка, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі на глебе рэўнасці рукамі і палкай збіў 46-гадовага брата. Браты жылі ў адным доме, толькі ў розных паловах. Пацярпеламу былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе разрыву брыжэйкі тонкага кішэчніка, пералому рэбраў, удару лёгкага і шматлікіх ран. Ад атрыманых траўмаў ён памёр 21 красавіка ў Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы2

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы2

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць