Улада1616

Нягледзячы на рэзкія заявы, Лукашэнка выконвае план дээскалацыі адносінаў

У Беларусь вярнуліся паслы Польшчы, Швецыі, Літвы, у Варшаву і Брусэль — беларускія.

Лешак Шарэпка пераехаў польска-беларускую мяжу. Пра гэта паведаміла Польскае радыё для замежжа.

Сёння ў Мінск вярнуўся таксама пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Літоўскае МЗС паведаміла, што пасол Літвы Эдмінас Багдонас ужо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Пасол Эстоніі Яак Лэнсмент заявіў, што вернецца ў Мінск да канца гэтага тыдня, але не паведаміў канкрэтную дату.

У пасольстве Нямеччыны паведамілі, што кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва вернецца на гэтым тыдні.

У сваю чаргу

паслы Беларусі ў Польшчы і Бельгіі Віктар Гайсёнак і Андрэй Еўдачэнка 25 красавіка вярнуліся да месца службы.
Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Раней брусельскае выданне EUobserver са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў ЕС паведамляла, што

першымі ў Мінск павінны вярнуцца кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка, якім беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі пакінуць краіну для кансультацый са сваім кіраўніцтвам.
На такі крок Мінск пайшоў пасля таго, як Рада міністраў ЕС прыняла рашэнне аб пашырэнні санкцый ў дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.

23 красавіка Рада міністраў замежных спраў ЕС абмеркавала беларускае пытанне на пасяджэнні ў Люксембургу.

Рада вітала вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі, падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.

Вяртанне беларускіх паслоў у ЕС і еўрапейскіх — у Беларусь сведчыць пра тое, што Лукашэнка, нягледзячы на рэзкія заявы, датрымліваецца плана дээскалацыі адносінаў.

Наступныя крокі будуць няпростымі. Еўропа ясна дае зразумець, што далейшае пацяпленне і адсутнасць новых санкцый магчымыя толькі ў абмен на вызваленне астатніх палітвязняў. Магчыма, гэта адбудзецца ў рамках амністыі, прымеркаванай да 3 Ліпеня, пра якую ўжо заявіў Лукашэнка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць