Грамадства1111

“Ініцыятыва”: віртуальнае становіцца рэальным

“Ударым па варожай хлусьні крэатыўным мысьленьнем!”, - з такога паведамленьня-закліку стартавала роўна год таму інтэрнэт-суполка “by_mob”.

“Ударым па варожай хлусьні крэатыўным мысьленьнем!”, - з такога паведамленьня-закліку стартавала роўна год таму інтэрнэт-суполка “by_mob”.

У той жа дзень зьявілася ідэя першага флэш-мобу “Вернем 30 срэбранікаў”, што нарадзіўся пасьля выказваньня дырэктара музэю вялікай айчыннай пра тое, што ягоная ўстанова недалічылася за дні пратэстаў на Кастрычніцкай ажно 9 мільёнаў рублей. Грошай музэю не вярнулі, але сёе-тое вярнулі Менскводаканалу за выезд камунальных службаў на тую ж Кастрычніцкую. 3 красавіка летась мобэры сабраліся на галоўпаштамце і пераказалі па 1000 руб. за гэтую карысную справу.

Быў яшчэ прагляд навінаў БТ на вялікім тэлеэкране з завязанымі вачыма, пусканьне папяровых караблікаў па рацэ з імёнамі палітвязьняў, флэш-моб у падтрымку “Нашай Нівы”. Зь цягам году гэтая інтэрнэт-суполка перарасла ў рэальнае ўтварэньне – грамадзкую “Ініцыятыву”. У сакавіку яны правелі ў Менску колькі акцыяў: ля будынку КДБ узьляцелі бел-чырвона-белыя сьцягі, замацаваныя на балёніках, у мэтро зьявіліся налепкі з інфармацыяй пра палітвязьняў.

“Ініцыятыва” абвесьціла пра сваю задачу ў Маніфэсьце – сфармаваць слой актыўнай моладзі, якая здольная эфэктыўна адстойваць свае інтарэсы. Суполка мае нефармальны характар, свае прозьвішчы яе ўдзельнікі называць адмаўляюцца.

“Мы мусім дзейнічаць і заяўляць пра сябе і свае погляды, але, каб нашу дзейнасьць не спынілі імгненна, вырашылі выконваць простыя правіла бясьпекі”, - кажа адзін з актывістаў “Ініцыятывы” Георгі. Такая тактыка дае плён: з двух дзесяткаў акцый, праведзеных чальцамі суполкі, у іх “спаліліся” толькі два чалавекі.

З пачаткам флэш-мобу ў Беларусі іх завадатары мяркавалі, што гэта адносна бясьпечная форма выказваньня пратэсту. Але пачалі затрымліваць і удзельнікаў такіх акцый, няхай яны былі безь сьцягоў, а проста малявалі на асфальце выяву Скарыны ці елі марозіва.

Пасьля фактычнага разгону флэш-моб-руху тыя, хто не зьмірыўся з гэтым фактам вырашылі ўтварыць канкрэтную суполку. Ад падобных нефармальных аб’яднаньняў “Ініцыятыва” розьніцца ня толькі падвышанымі мерамі бясьпекі. У “Ініцыятыву” прымаюцца толькі беспартыйныя: “Каб далучаць да сябе больш людзей, мы не павінны быць заангажаваныя ў партыйную апазыцыю”, - тлумачыць Георгі.

Каб прыцягнуць да сябе ўвагу, “Ініцыятыва” плянуе зладзіць шэраг брэндавых акцый: “Магчыма, будзем саджаць дрэвы і распавядаць пры гэтым людзям, што праўстаўнікі моладзевых рухаў – не экстрэмісты”.

Пры гэтым “Ініцыятыва” гатова і да больш радыкальных, але мірных, акцыяў: ёсьць ідэя збудаваць на адной з цэнтральных вуліцаў сталіцы сьцяну зь бел-чырвона-белых цаглін. “Будзем намагацца, каб нашы акцыі ня былі падобныя да ранейшых, каб не асацыяваць сябе ні зь кім болей. І каб моладзь дакладна ведала: яны далучаюцца да новага”.

Алесь Марачкін, які сам колісь уваходзіў у нефармальную моладзевую суполку “На Паддашку” – адно зь першых незалежных утварэньняў у пасьляваеннай Беларусі, станоўча ставіцца да падобных моладзевых рухаў. Тут ён не падзяляе меркаваньня свайго паплечніка Зянона Пазьняка, які неяк выказаўся, што флэш-мобы адцягваюць увагу грамадзкасьці ад важнейшых рэчаў. Сп.Марачкін сам быў сьведкам некаторых акцый моладзі, яму асабліва запомнілася пусканьне караблікаў на Сьвіслачы: “Цешыць хаця бы тое, што ніхто іх афіцыйна не заарганізоўваў, як тых “бээрсээмаўцаў”, і яны сваю патрыятычнасьць выказваюць з уласнае волі”.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну7

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць